Прайшлі калядкі на Бераставіччыне

Лента новостей

Ёсць у нашых людзей нямала народных святаў і абрадаў. Гэта і Камаедзіца, і Зажынкі з Дажынкамі, і Гуканне вясны, і Каляда. Некаторыя з іх, на жаль, сёння забытыя і амаль што невядомыя звычайнаму чалавеку. Але вельмі добра, што цяпер у дзяржаве падтрымліваецца адраджэнне традыцый. Бо святы гэтыя прыносяць шмат пазітыву і яркіх эмоцый.
Каляды – адно з самых любімых у народзе святаў. Некаторыя, праўда, злоўжываюць гэтым, зводзячы добрую традыцыю да банальнага папрашайніцтва. Гэта, аднак, нельга аднесці да ўстаноў культуры, работнікі якіх імкнуцца захаваць калядную традыцыю і правесці свята па яго старадаўніх канонах.
Так, абрады калядавання і на каталіцкае, і на праваслаўнае святы Нараджэння Хрыстова правялі Макараўскі Дом нацыянальных культур, Кватарскі сельскі Дом культуры і вольнага часу і Эйсмантаўскі цэнтральны Дом культуры. Старадварэцкі сельскі Дом культуры і народнай творчасці, Бераставічанскі клуб-бібліятэка, Малабераставіцкі і Масалянскі цэнтральныя Дамы культуры, Пархімаўскі Дом культуры і вольнага часу ладзілі свята на праваслаўныя Каляды.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *