Прадметны тыдзень у Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе

Лента новостей Образование

IMG_2176 IMG_2204Выклікаць у вучняў цікавасць да свайго прадмета, абудзіць устойлівае імкненне ведаць больш — адно з галоўных жаданняў кожнага настаўніка.
А садзейнічае актывізацыі і развіццю пазнавальнай дзейнасці вучняў правядзенне прадметных тыдняў.
Цікава і змястоўна прайшоў ты­дзень біялогіі і хіміі ў Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе. Вучні 8-9 класаў, якія выступілі галоўнымі арганізатарамі тыдня, запрасілі ўсіх на цікавыя мерапрыемствы і незвычайныя хімічныя эксперыменты.
З задавальненнем школьнікі ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Ці ведаеш ты анатомію?”, на якой атрымалі шмат цікавых звестак аб таямніцах цела чалавека. Актыўны ўдзел у гульні прынялі не толькі ўдзельнікі каманд, але і ўсе прысутныя ў зале. Хвіліны роздуму суправаджаліся музычнымі перапынкамі, як у сапраўдным інтэлектуальным клубе знатакоў.
Юныя хімікі 8 класа запрасілі вучняў у хімічную гасцёўню “У свеце хімічных ператварэнняў”, дзе пазнаёмілі прысутных з хімічнай азбукай, цікавымі хімічнымі пераўтварэннямі і правіламі бяспечных паводзін пры рабоце ў хімічнай лабараторыі. Асаблівую цікавасць выклікаў працэс самастойнага надзьмухвання паветранага шарыка, надзетага на бутэльку, у якой знаходзіліся пітная сода і воцат.
Не засталіся без увагі і малодшыя школьнікі. Іх пазнаёмілі з разнастайнасцю кветкавых раслін, вучылі правілам іх паліву і пасадкі, запрасілі на вусны часопіс “Цудоўны свет прыроды” і на бібліятэчную размову “Вушатая сава — птушка 2015 года”.
Праграма тыдня была вельмі насычанай, таму нават у вольны час вучні ўдзельнічалі ў займальных перапынках, экалагічных віктарынах.
Закончыўся прадметны тыдзень, а вучні яшчэ доўгі час дзяліліся ўспамінамі і ўражаннямі ад наведаных мерапрыемстваў.
Зоя Уцепяргенава,
настаўніца біялогіі і хіміі Старадварэцкага ясляў-сада- базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *