Перадсвяточны кірмаш прайшоў у Бераставіцы

Лента новостей

17 снежня ў г.п. Вялікая Бераставіца адбыўся трэці ўжо за восень і пачатак зімы кірмаш. Кожны раз гэта падзея для жыхароў райцэнтра і раёна. Людзі з задавальненнем наведваюць яго, бо ведаюць — там багаты выбар тавараў.
У кірмашы прынялі ўдзел сельгаскааператывы раёна, Бераставіцкая птушкафабрыка і Бераставіцкі масласырзавод, Бераставіцкі філіял Гродзенскага абласнога спажыўтаварыства, рыбгаз “Днепрабугскі”, Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй, Малабераставіцкі ліцэй перапрацоўчай прамысловасці і іншыя. Ахвотна бераставічане куплялі рыбу. Карп прадаваўся крыху больш чым па 21 тысячы рублёў, таўсталобік– па 18.
Многіх пакупнікоў цікавіла мяса. Чаканні іх апраўдаліся – цэны на свініну і ялавічыну засталіся ранейшымі, па 30 тысяч рублёў за кілаграм. Не было і вялікіх чэргаў за мясам.
Вельмі зручным было тое, што кірмаш адбыўся на стадыёне. Гандлёвыя кропкі былі размешчаны кампактна.
Наперадзе святы – Нараджэнне Хрыстова і Новы год. Пераднавагодні кірмаш аказаўся вельмі дарэчы бераставічанам. Людзі змаглі зрабіць неабходныя запасы.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *