Падпісана дамоўленасць аб супрацоўніцтве паміж Музеем Вавёркі ў Вялікай Бера­ставіцы і Фондам Касакоўскага на канферэнцыі у літоўскім Укмерге

Лента новостей

IMGz_02 IMG-4968-8994 IMG_1742 7 IMG_1723 7 IMG_1712 7 IMG_1692 7 IMG_1597 7IMGz_026 — 7 мая ў літоўскім горадзе Укмерге адбылася першая міжнародная канферэнцыя “Сучаснасць з’яўляецца гісторыяй. Спадчына Касакоўскіх у сучаснай Еўропе”. Як гаворыць сама за сябе назва, галоўная тэма канферэнцыі была прысвечана роду Касакоўскіх. Само мерапрыемства было арганізавана самакіраваннем Укмергскага раёна, Укмергскім краязнаўчым музеем і Фондам Касакоўскага (Варшава). Удзел у канферэнцыі прымалі даследчыкі з Польшчы, Літвы, Беларусі, Вялікабрытаніі і Францыі.

Адкрыццё канферэнцыі прайшло на высокім узроўні. Уступным словам удзельнікаў вітала патрон форуму, старшыня парламента Літоўскай Рэспублікі Ларэта Граужынене. Яна адзначыла, што Касакоўскія займалі значнае месца ў гісторыі палітычнага і культурнага жыцця Літвы, а паглыбленне ведаў і памяці аб славутым родзе дазволіць заглянуць у мінулае і адчуць, наколькі важныя і цікавыя культурныя набыткі Касакоўскіх для будучых пакаленняў. З боку Беларусі ад дзяржаўнай установы культуры “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы” прадстаўніком на канферэнцыі быў аўтар гэтых радкоў, галоўны захавальнік фондаў музея, а таксама краязнаўцы Мікалай Парасятнікаў і Сяргей Лушчык. Тэмы дакладаў краналі разнастайныя пытанні музейных збораў, захавання памяці жыхароў Бераставіцы аб Касакоўскіх, архіўных матэрыялаў аб маёнтках і сям’і, прыватных зборах кніг, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы.
Адной з кульмінацыйных па­дзей канферэнцыі стала пад­пісанне дамоўленасці аб с (на здымку ўверсе).
На другі дзень удзельнікі мерапрыемства наведалі касцёл св.Барбары фундацыі Касакоўскіх, у якім была праведзена імша на лацінскай мове за ўсіх прадстаўнікоў славутага роду, а таксама ўсіх прысутных. Пасля набажэнства наведалі могілкі, дзе пахаваны адзін з уладальнікаў бераставіцкага маёнтка Станіслаў Казімір Касакоўскі. Завяршэнне праграмы адбылося ля рэштак палаца былога маёнтка Вайткушкі.
Па матэрыялах дакладаў канфе­рэнцыіі архівам парламента Літвы рыхтуецца да вы­дання зборнік артыкулаў. Супрацоўніцтва з Фондам Касакоўскіх мае перспектыўны характар дзейнасці для музея ў Вялікай Бераставіцы, для нас адчыняюцца шырокія магчымасці, перш за ўсё — інфармацыйны абмен, які запоўніць шмат белых плям з гісторыі роду Касакоўскіх і іх маёнтку ў Вялікай Бераставіцы.
Падчас мерапрыемства бы­ло наладжана шмат карысных прафесійных сувязей з супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Літвы, архіва сейма Літвы, а таксама нашчадкамі роду. Асабліва прыемнае ўражанне пакінула знаёмства з Ганнай Марыяй Касакоўскай.
Яўген Волкаў, галоўны захавальнік фондаў музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы,
фота аўтара і з сайтаў
www.regionunaujienos.lt
і www.gzeme.lt



2 комментария по теме “Падпісана дамоўленасць аб супрацоўніцтве паміж Музеем Вавёркі ў Вялікай Бера­ставіцы і Фондам Касакоўскага на канферэнцыі у літоўскім Укмерге

  1. для меня было открытием насколько разветвлен и обширен род Коссаковских. До революции владения в России Урал и Уфа. Владения в наше время в Шотландии. Даже в фильме код Давинчи ищут золото Тамплиеров в одном из замков Коссаковских в Шотландии.

  2. Сапраўлы цікавая і карысная канферэнцыя. Шмат знаёмстваў, абмен патрэбнай інфармацыяй, наведванне цікавых мясцін. На здымках відаць руіны палацу Касакоўскіх у Вайткушках. Магіла Станіслава Казіміра, а таксама касцёл у Пашыліне, пабудаваны Касакоўскімі. У сярэдзіне будынка ў галоўным алтары карціна Станісл. Шчэнснага Касакоўскага з укрыжаваным Ісусам. Ёсць у касцёле таксама манстранцыя з даравальным надпісам Касакоўскіх.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *