На ўборцы кукурузы працуе выпускнік Бераставіцкага ліцэя

Лента новостей

Пагутарыць з аграномам і не пабываць на восеньскім шчодрым полі немагчыма. Пасля некалькіх тыдняў халоднага надвор’я прыйшло нарэшце доўгачаканае бабіна лета. Сонейка пяшчотна сагравае нас сваімі залатымі промнямі, а ў паветры лунае лёгкая павуцінка.
Выдатная кукуруза ў аграфірме «Стары Дворац», што і казаць! Тут умеюць выбраць перспектыўныя гатункі, а на ўборцы на “Джон Дзіры” працаваў былы выпускнік нашага Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя Дзяніс Саўчанка. Такую цудоўную тэхніку абы — каму не давераць, механізатар хаця і малады, як і аграном, але таксама на сваім месцы, заслужыў павагу ў калектыве.
– Добра навучылі ў ліцэі? – пытаюся.
– Добра, – згаджаецца Дзяніс.
І дадае, што майстрам вытворчага навучання ў яго групе была жанчына – Таццяна Аляксандраўна Эльяшэвіч, якая сама не толькі выдатна авалодала мужчынскай прафесіяй, але і змагла перадаць любоў да яе сваім навучэнцам.

Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *