На гасцінным бераставіцкім падворку ў Слоніме

Лента новостей

DSCN3594 DSCN3608У абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014» у Слоніме прынялі ўдзел работнікі культуры і ўдзельнікі аматарскай творчасці нашага раёна.
Народны ансамбль народнай песні РДК “Бераставіцкія музыкі” выступаў з канцэртнай праграмай перад сланімчанамі і шматлікімі гасцямі горада на працягу ўсёй работы тэматычных падворкаў. Артысты выконвалі самыя лепшыя песні са свайго рэпертуару – вясёлыя і яскравыя – і ў многім садзейнічалі таму, што каля бераставіцкага падворка спынялася нямала людзей. Выступленне народнага калектыву адбылося ў рамках гульнёва-тэатралізаванай праграмы, падрыхтаванай Макараўскім Домам нацыянальных культур (гукааператар Андрэй Стрыжакоў), удзел у якой прынялі дырэктар установы Вікторыя Бажко, акампаніятар Антон Бажко і ўдзельніцы аматарскай творчасці Марыя Ганчар, Марта Канецкая і Анастасія Мартыш. А яшчэ мнагалюдна на нашым падворку было таму, што тут усіх бясплатна частавалі смачнай гарачай юшкай і засмажаным на вогнішчы парасём. Дарэчы, афармленне бераставіцкага падворка было даручана СВК “Макараўцы”. І гаспадарка справілася з гэтым на выдатна. Бераставічане, напэўна ж, памятаюць, як каларытна выглядаў стылізаваны пад колішнюю сялянскую сядзібу макараўскі падворак на свяце Дня незалежнасці ў гарпасёлку. Макараўскія гаспадары частавалі тады ўсіх юшкай, грэчневай кашай з мясам, квасам і мядовікам. Гэтак жа шчыра віталі яны і сланімчан падчас абласных дажынак. І, па водгуках гараджан, бераставіцкі падворак па праву можна назваць лепшым па афармленні і гасціннасці сярод іншых падворкаў Гродзеншчыны.
У выставе-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў і рамеснікаў вобласці пад назвай “Хараство ўмелых рук” былі прадстаўлены творы майстроў Бераставіцкага Дома рамёстваў. Дырэктар установы Тамара Касьян і кіраўнік гуртка Наталля Галавач прэзентавалі вырабы традыцыйных рамёстваў Бераставіччыны і творы сучасных напрамкаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку і ўласныя. Сланімчане з ахвотай куплялі вырабы саломапляцення, керамікі, роспісу па дрэве, бісерапляцення і г.д.
Рэжысёр РМЦ НТ Ксенія Андрэева і вучаніца Вялікабераставіцкай СШ Вікторыя Маціеўская прынялі ўдзел у тэатралізаванай сустрэчы ганаровых гасцей свята і прэзентацыі караваяў ад кожнага раёна.
Святлана Ганчарова



2 комментария по теме “На гасцінным бераставіцкім падворку ў Слоніме

  1. Андрей!
    Читайте внимательней. Представили свое творчество — познакомились.
    Собственно, а что Вы хотели?
    Например, когда Вы ходите в гости то что…..?

  2. поели попили и что….?
    о чем новость так и не понял, прославились в чужом районе?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *