На Бераставіччыне ўзнагародзілі перадавікоў жніва

Сельское хозяйство Тема недели

14 жніўня адбылося ўшанаванне лепшых работнікаў уборачнай кампаніі, якія сталі пераможцамі раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зерневых культур за перыяд з 7 па 14 жніўня.

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзмітрый Кадргулаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон і першы сакратар раённага камітэта БРСМ Ірына Вайцюк накіраваліся ў гаспадаркі раёна, каб узнагародзіць перадавікоў жніва.
Лепшымі ў раённым спаборніцтве па ўборцы ўраджаю зерневых культур у сваіх класах камбайнаў за мінулы тыдзень сталі:
— экіпаж з КСУП “Варанецкі” ў складзе старшага камбайнера Антона Іадкоўскага і камбайнера Яўгенія Кіслага, якія на камбайне “Лексіён – 580” намалацілі 813 тон зерня;
— экіпаж з КСУП “Варанецкі” ў складзе старшага камбайнера Сцяпана Талочкі і камбайнера Андрэя Севяртокі, якія на камбайне “Джон Дзір” намалацілі 594 тоны зерня;
— экіпаж з РСУП “Алекшыцы” ў складзе старшага камбайнера Аляксандра Лашэвіча і камбайнера Ільі Лашэвіча, якія на камбайне “Мега – 208” намалацілі 539 тон зерня;
Лепшым сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, стаў вадзіцель аграфірмы “Стары Дворац” Ігар Лойка, які за перыяд з 7 па 14 жніўня перавёз 816 тон зерня.
Лідары ўборкі былі ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, сцяжкамі пераможцаў і памятнымі падарункамі.
Не засталіся па-за ўвагай і пераможцы маладзёжнага спаборніцтва. А найлепшых паказчыкаў у сваіх класах камбайнаў дасягнулі:
— маладзёжны экіпаж з КСУП “Варанецкі” ў складзе старшага камбайнера Яна Шуміла і камбайнера Яраслава Талочка, якія на камбайне “Лексіён – 480” намалацілі 550 тон зерня;
— маладзёжны экіпаж з РСУП “Алекшыцы” ў складзе братоў Аляксандра і Андрэя Пятліцкіх, якія на камбайне “Джон Дзір” намалацілі 463 тоны зерня;
— маладзёжны экіпаж з КСУП “Макараўцы” ў складзе старшага камбайнера Аляксандра Ярашука і камбайнера Віктара Прэдка, якія на камбайне “Ліда-1300” намалацілі 295 тон зерня.
Сярод маладых вадзіцеляў пераможцам стаў Аляксандр Зайцаў з КСУП “Варанецкі”, які перавёз ад камбайнаў 772 тоны зерня.
Лепшыя ў маладзёжным спаборніцтве на жніве атрымалі граматы райкама БРСМ, сцяжкі пераможцаў і каштоўныя падарункі.
Дарэчы, да ўшанавання лепшага вадзіцеля Ігара Лойкі з аграфірмы “Стары Дворац” далучыўся і народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”. Артысты парадавалі не толькі яго, але і іншых працаўнікоў жніва, якія на некалькі хвілін прыпынілі сваю работу, каб паслухаць вясёлыя народныя песні ў выкананні “Бераставіцкіх музыкаў”. А потым з узнёслым настроем зноў завялі свае камбайны і аўтамабілі і рушылі на поле, дзе іх чакалі спелыя і важкія каласы.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *