На Бераставіччыне ідзе ўборка збожжавых культур

Лента новостей

IMG_3778

старшыня СВК “Малабераставіцкі элітгас” Антон Вярышка, загадчык участка «Паплаўцы» Сяргей Хабец са старшым камбайнерам Аляксандрам Барадой і камбайнерам Анатолем Кухарчыкам
старшыня СВК “Малабераставіцкі элітгас” Антон Вярышка, загадчык участка «Паплаўцы» Сяргей Хабец са старшым камбайнерам Аляксандрам Барадой і камбайнерам Анатолем Кухарчыкам

IMG_3826

вадзіцель Васіль Анісеня і на­­меснік старшыні СВК па вытворчасці Аляксандр Шыплюк
вадзіцель Васіль Анісеня і на­­меснік старшыні СВК па вытворчасці Аляксандр Шыплюк

— Калі патрэбны былі дажджы, іх не было. А зараз, калі патрэбна сухое надвор’е, каб убраць ураджай, яго таксама няма, — разводзяць рукамі хлебаробы. Сапраўды, “капрызы надвор’я” і спадзяванні аграрыяў часта не супадаюць. Але трэба рабіць усё магчымае, каб убраць новы ўраджай як мага хутчэй і без страт. Ва ўсіх гаспадарках людзі стараюцца, выкарыстоўваюць усе магчымасці для выхаду ў поле, калі вільготнасць змяншаецца.
Начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Аляксандр Курыла гаворыць:
— На Бераставіччыне перашкоды жніву стварае толькі няўстойлівае надвор’е з частымі дажджамі. На 30 ліпеня ў раёне поўнасцю закончана ўборка азімага рапсу на зерне. Сярэдняя ўраджайнасць яго па раёне склала 35,7 цэнтнера з гектара. Збожжавых і зернебабовых на Бераставіччыне на гэту дату абмалочана 20 працэнтаў. Наперадзе СВК імя Варанецкага – 32 працэнты, РУСП “Масаляны” – 28 працэнтаў, СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 27 працэнтаў. У гэтым годзе азімыя збожжавыя “зарэкамендавалі” сябе лепш, чым яравыя, хаця і яравыя ў добрым стане. Азімыя перазімавалі добра, зіма была лагодная. А на яравыя культуры некалькі паўплываў засушлівы перыяд. Стан збожжавых і зернебабовых на Бераставіччыне добры, колас наліты, важкі, нягледзячы на працяглую спёку. У нас ёсць перспектыва атрымаць шчодры ўраджай.
У СВК “Малабераставіцкі элітгас” агульная плошча збожжавых і зернебабовых складае 1650 гектараў, аб’ём работы вялікі. Мне давялося пабачыць, як на ўчастку “Паплаўцы” ўбіралі элітную пшаніцу Багатка на насенне. Гэта польскі гатунак, устойлівы да палягання, высокаўраджайны. Ён выдатна праяўляе свой па-сапраўднаму багаты патэнцыял у нашых кліматычных умовах. На полі на гэтым участку ў сераду працавала 5 камбайнаў, адначасова са жнівом прасавалі салому ў рулоны для патрэб жывёлагадоўлі. Багатка на ўчастку “Паплаўцы” пасеяна на 82 гектарах. Якасць уборкі пастаянна правяраецца. Страт каштоўнага зерня няма, тэхналогіі захоўваюцца. А дала Багатка тут амаль 73 цэнтнеры з гектара, так што можна парадавацца за нашых землякоў. Моцнага вам здароўя, спрыяльнага надвор’я, шаноўныя, і шчодрага “залатога дажджу”!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *