На Бераставіччыне склады чакаюць збожжа

Лента новостей

IMG_6433Не толькі якасна ўбраць новы ўраджай з хлебных ніў, але і добра захаваць яго – такую актуальную задачу ставяць перад сабой земляробы Бераставіччыны. У аграфірме “Стары Дворац”, напрыклад, падрыхтаваны адзін цэнтральны склад і 2 насенных. Яны былі ачышчаны ад старога зерня, прыбраны, там была праведзена дэзінфекцыя і неабходная апрацоўка супраць свірнавых шкоднікаў. Работа гэтая працаёмкая, людзі пастараліся зрабіць усё, як мага лепш. Загадчык цэнтральнага склада Марыя Сцепанчук добра ведае сваю справу, належныя патрабаванні пры падрыхтоўцы складоў выконваюцца.
Цэнтральны склад, на тэрыторыі якога знаходзіцца зернесушыльны комплекс “Петкус”, прымае 4 тысячы тон збожжа, а два фуражных сховішчы – па тысячы тон. Выконваючы абавязкі галоўнага агранома гаспадаркі Мікалай Міхальчык гаворыць, што пачнуць уборку тут хутчэй за ўсё з яравога ячменю і азімай пшаніцы.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *