На Бераставіччыне завяршаецца першы ўкос траў

Лента новостей

Многія гаспадаркі Бераставіччыны наблізіліся да завяршэння першага ўкосу траў. Здаралася, перашкаджалі гэтай важнай справе дажджы, але людзі ўсюды стараліся рацыянальна выкарыстаць час. Па раёне паказчык нарыхтоўкі кармоў першым укосам перавысіў 80%. А СВК “Цецяроўка” і аграфірма “Стары Дворац” гэтую важную работу ўжо завяршылі. У лідарах таксама РУСП “Масаляны”, СВК”Пархімаўцы”, “Малабераставіцкі элітгас” і іншыя.
У СВК “Цецяроўка” на адвозцы сенажу добра папрацаваў механізатар Андрэй Клімчук. Ён дастойны прадстаўнік працоўнай дынастыі. Мама яго Ніна Уладзіміраўна была брыгадзірам. У гаспадарцы шмат руплівых людзей, якія стараюцца, каб жывёлагадоўля была забяспечана добрымі кармамі. А нарыхтаваць іх у гэтым годзе ў параўнанні з мінулым трэба нямала. Калі летась патрабавалася 336 тон сена, дык зараз–1134. Сіласу трэба было нарыхтаваць 21297 тон, у гэтым годзе–25620. Сенажу назапасілі 7709 тон, зараз з уводам новага малочнатаварнага комплексу “Рудаўляны” спатрэбіцца 17632 тоны.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *