Наш зямляк – абаронца Ленінграда

Из истории земли Берестовицкой Культура

56Нікіфар Мацвеевіч Замі­роўскі нарадзіўся ў 1898 годзе ў вёсцы Дзіневічы. Ра­зам з сям’ёй у 1915 годзе ён выехаў у бежанства ў Расію. У 1922 годзе сям’я вярнулася ў Дзіневічы, а ён звязаў свой лёс з Чырвонай Арміяй. У пачатку вайны меў званне палкоўніка, камандаваў дывізіяй пры абароне блакаднага Ленінграда. У той час яму было прысвоена званне генерал-маёра. Потым ваяваў на розных франтах, быў паранены. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кутузава (2-ой ступені), трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны (1-ай ступені), медалямі. Памёр Нікіфар Мацвеевіч 14 мая 1948 года. Нядаўна нам удалося адшукаць яго родзічаў. У Маскве жывуць яго дачка і ўнукі. З імі супрацоўнікі нашага музея падтрымліваюць цесныя сувязі. Менавіта ад іх мы атрымалі фатаграфію генерала і іншыя матэрыялы. Пра нашага земляка напісана некалькі старонак у рамане Аляксандра Чакоўскага “Блакада”, значнае месца адведзена яму таксама і ў аднаіменным фільме.
Мікалай Пацэнка,
навуковы супрацоўнік
музея “Вавёркі”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *