Нарада педагогаў раёна прайшла ў Вялікай Бераставіцы

Актуально Лента новостей

25 маладых спецыялістаў папоўнілі ў гэтым годзе рады работнікаў сістэмы адукацыі раёна. Сярод іх Вольга Герасюк (Малабераставіцкая СШ), Аксана Мароз (Пархімаўская БШ), Вікторыя Курдзюк (Вялікабераставіцкі яслі-сад), Таццяна Пякарская (Алекшыцкая СШ), Наталля Рукша (Канюхоўскі яслі-сад–СШ), Марыя Канаева (Макараўскі яслі-сад - СШ) і Анастасія Карэнка (Канюхоўскі яслі-сад–СШ).

27 жніўня педагогі раёна сабраліся на традыцыйную жнівеньскую нараду, каб падвесці вынікі работы за мінулы навучальны год і вызначыць арыенціры на год надыходзячы. Пачалася нарада з прывітання, якое падрыхтавалі для педагогаў раёна школьнікі Алекшыцкай СШ і прадстаўлення маладых спецыялістаў. Віншаванні з пачаткам новага навучальнага года прысутныя атрымалі і ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіля Сцяпуры, якія перадала яго памочнік Вераніка Мацяшук. Звяртаючыся да прысутных, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Алена Буткевіч адзначыла ў сваім дакладзе, што ў 2011-2012 навучальным годзе аддзел і ўстановы адукацыі раёна працавалі над павышэннем якасці і забеспячэннем даступнасці адукацыі, удасканаленнем матэрыяльна-тэхнічнай базы. Алена Рыгораўна падкрэсліла, што назіраецца станоўчая дынаміка паспяховасці школьнікаў раёна. За мінулы навучальны год вырасла колькасць вучняў, якія маюць бал 9 — 10 (10,95%) і 5 – 10 (75,95%). 7 выпускнікоў 11 класаў атрымалі атэстаты з узнагароджаннем залатым медалём, а 6-і дзевяцікласнікам выданы пасведчанні аб базавай адукацыі з адзнакай. 47 школьнікаў за выдатную вучобу, выніковы ўдзел у прадметных алімпіядах і дасягненні ў спорце атрымалі стыпендыі раённага выканаўчага камітэта. На ўзроўні райвыканкама прынята рашэнне аб заахвочванні педагагічных работнікаў, якія вынікова працуюць са здольнымі дзецьмі. Адзначалася таксама, што ў мінулым навучальным годзе былі ахоплены спецыяльнай адукацыяй 100% і карэкцыйна — педагагічнай дапамогай 99,76% дзяцей, якія стаяць на ўліку ў раённым банку даных. У выхаваўчай рабоце акцэнт робіўся на арганізацыю практычных спраў і праектнай дзейнасці, усе ўстановы адукацыі пераарыентаваны на работу ў вячэрні час і выхадныя дні, наладжана сістэмнае ўзаемадзеянне з сем’ямі вучняў. Вялікая ўвага ўдзялялася летняй занятасці школьнікаў, план па аздараўленню выкананы на 100%. У 2011 – 2012 навучальным годзе працягвалася праца па ўмацаванню матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі. На падрыхтоўку да новага навучальнага года было зрасходавана амаль 966 млн. рублёў з раённага бюджэту, 13 млн. рублёў выкарыстана сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці, амаль 19 мільёнаў рублёў прыцягнута спонсарскіх і шэфскіх сродкаў. Гаспадарчым спосабам выканана работ на суму амаль 735 млн. рублёў. Як адзначыла дакладчык, усе прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця ўстаноў адукацыі раёна паслядоўна выконваюцца. Але ў той жа час праведзены аналіз паказаў шэраг праблем. У прыватнасці, патрабуе ўдасканалення работа педагогаў са здольнымі вучнямі, па павышэнні матывацыі вучэбнай дзейнасці і фарміраванні агульнавучэбных уменняў і навыкаў, неабходна павышаць і эфектыўнасць факультатыўных заняткаў. Па-ранейшаму нізкім застаецца адукацыйны ўзровень педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі і катэгарыйны – педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Невысокім з’яўляецца і працэнт педагогаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія маюць сертыфікаты карыстальнікаў ПК. Застаецца актуальнай праблемай выкарыстанне класнымі кіраўнікамі інфармацыйных тэхналогій, інавацыйных форм і прыёмаў ў выхаванні школьнікаў, фарміраванне партнёрскіх узаемаадносін педагогаў, вучняў і бацькоў. Над гэтымі і шмат якімі іншымі праблемнымі пытаннямі неабходна будзе працаваць педагогам у новым навучальным годзе. Бо менавіта эфектыўная педагагічная дзейнасць з’яўляецца неабходнай умовай для якаснага развіцця сістэмы адукацыі раёна. У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел Т.М.Андрушка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі аг.Пагранічны, Л.М.Белюцы, дырэктар ЦКРНіР г.п.В.Бераставіца, Т.М.Таберка, метадыст Бераставіцкага ЦТДМ, Т.С.Жэнгелевіч, намеснік старшыні СВК “Малабераставіцкі элітгас” па ідэалагічнай рабоце, В.Р.Гутавец, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі і П.М.Панкевіч, дырэктар Макараўскага ясляў-сада-СШ. На нарадзе таксама выступілі Г.Р.Барысюк, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта С.Я.Чыкун. За высокі прафесіяналізм у працы шэраг работнікаў сістэмы адукацыі раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджаны А.А.Камяк (Алекшыцкая СШ), граматай абласнога Савета дэпутатаў – Т.М.Таберка (Бераставіцкі ЦТДМ), граматай упраўлення адукацыі аблвыканкама — М.Р.Бурая (Канюхоўскі яслі-сад–СШ) і В.У.Баярчук (Паплаўскі яслі-сад – БШ). Грамату раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў атрымалі І.І.Андрушка (Пархімаўская БШ), М.М.Коўшык (Канюхоўскі яслі-сад–СШ), А.Б.Хілюта (Вялікабераставіцкая СШ), Н.Б.Галаванава (гімназія аг.Пагранічны), Ж.Р.Мазан (Малабераставіцкі яслі-сад) і Л.В.Носка (Бераставіцкі ЦТДМ). Акрамя гэтага, звыш сарака работнікаў сістэмы адукацыі раёна былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, граматамі і Падзячнымі пісьмамі аддзела адукацыі райвыканкама. За належную работу па добраўпарадкаванні тэрыторыі сваіх устаноў адукацыі атрымалі памятныя падарункі калектывы Пархімаўскай БШ, Пархімаўскага ясляў-сада, Старадварэцкага ясляў-сада-БШ, Малабераставіцкай СШ і Вялікаэйсмантаўскай СШ. На заканчэнне нарады павіншавалі з пачаткам навучальнага года і падарылі педагогам канцэртныя нумары работнікі раённага Дома культуры.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Теги:

2 комментария по теме “Нарада педагогаў раёна прайшла ў Вялікай Бераставіцы

  1. Я папрацую ў гэтым накірунку.

  2. Ірына! Цікава было б даведацца, адкуль прыехалі маладыя педагогі на Бераставіччыну — з якіх гарадоў і раёнаў? І як вырашаецца на месцах размеркавання іх «жыллёвае пытанне»?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *