Музей Вавёркі ў Бераставіцы расчыніў свае дзверы

Актуально Культура

IMG_0211 3 IMG_0190 1 IMG_0133 1 IMG_0137 4 IMG_0161IMG_0225 IMG_0228 IMG_0245 2 IMG_0249 IMG_0185 1Гэтай падзеі даўно ўжо чакалі многія жыхары Вялікай Бераставіцы, усяго раёна і нават некаторыя далёка за яго межамі. Нарэшце “Музей Вавёркі” гасцінна расчыніў свае дзверы перад наведвальнікамі. А цырымонія ўрачыстага адкрыцця адбылася ў аўторак, 7 кастрычніка.
Каля будынка музея сабраліся прадстаўнікі абласной і мясцовай улады, будаўнічай арганізацыі, спонсары, жыхары пасёлка, супрацоўнікі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў свята звярнуліся начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Павел Скрабко, старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч, дырэктар ААТ “Бераставіцкая ПМК-141” Віктар Лукашэвіч, які ўручыў дырэктару музея Аляксандру Галавачу сімвалічны ключ ад будынка, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.
Са словамі ў адказ выступіў Аляксандр Галавач. Ён выказаў шчырыя словы ўдзячнасці кіраўнікам раёна, якія аказвалі дапамогу ў фінансаванні і ўвасабленні ў жыццё праекта будаўніцтва, будаўнікам ААТ “Бераставіцкая ПМК-141”, якія прымалі непасрэдны ўдзел ва ўзвядзенні гэтага аб’екта, кіраўніцтву і супрацоўнікам Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея за непасрэдны ўдзел у складанні тэматыка-экспазіцыйнага плана і канцэпцыі музея, фірме “Орыкс-Дыёнт” за выраб і мантаж экспазіцыйнага абсталявання, спонсарам і жыхарам пасёлка, якія ўнеслі важкі ўклад у фарміраванне музейных экспазіцый.
Гасцей свята сустракалі роставая лялька Вавёрка і “дзеткі-вавёрачкі”. Малыя “вавёрачкі” пачаставалі ўдзельнікаў урачыстасці сваімі любімымі прысмакамі – грыбкамі і арэшкамі, не сапраўднымі, вядома, а выпечанымі з цеста.
І вось надышоў самы ўрачысты момант. Лялька Вавёрка вынесла нажніцы на падносе, а начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абл-выканкама Павел Скрабко і старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч пад апладысменты прысутных перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку. На пляцоўцы ў двары ўзняліся ўвышыню два вогненных фантана і гасцей запрасілі на першую экскурсію. Пры ўваходзе ўсіх “вітала” ў клетцы сапраўдная вавёрка, сродкі на набыццё якой выдзеліў айцец Яўген. А першую экскурсію правёў Мікалай Пацэнка, які вельмі шмат зрабіў для стварэння гэтага музея.
Дарэчы, музей складаецца з чатырох залаў агульнай плошчай 106 квадратных метраў. Першыя дзве залы прысвечаны сямейству вавёркавых у свеце і Беларусі. У дзвюх іншых залах можна пазнаёміцца з гістарычным мінулым Бераставіччыны, вядомымі асобамі, якія былі звязаны з нашым краем, прадметамі побыту мясцовых жахароў. Ёсць тут і асобныя стэнды, прысвечаныя Першай і Другой сусветным войнам. Больш падрабязна аб усім гэтым можна даведацца, наведаўшы музей. Музейная экспазіцыя адкрыта для наведвання штодзённа, акрамя панядзелка, з 9 да 18 гадзін. Супрацоўнікі музея сардэчна запрашаюць вас!

Сяргей Хілюта,
фота аўтара



2 комментария по теме “Музей Вавёркі ў Бераставіцы расчыніў свае дзверы

  1. Цалкам падтрымліваю спадара Міколу. Спадзяюся, што наш Музей Вавёркі ў будучым стане не звычайнай руціннай арганізацыяй,а своевсаблівым цзнтрам згуртававння мясцовых краязнаўцаў Бераставіччыны. Было б не блага, каб музей перыядычна праводзіў нейкія краязнаўчыя спатканні(круглыя сталы) па гісторыі Вялікай Бераставіцы і Бераставіччыны. Таму, што сёння мясцовыя краязнаўцы адарваныя адзін ад аднаго і працуюць кожны паасобку. І на гэтыя задумкі не трэба вялікіх намаганняў. Ведаю, што на сённяшні дзень у Бераставіцкім раёне ёсць цэлы шэраг выдатных гісторыкаў, якія валодаюць цікавай інфармацыяй па гісторыі той ці іншай мясцовасці. Вялікая падзяка ўсім, хто друкуецца ў раённай газэце. Хацелася б яшчэ запрасіць да ўдзелу ў справе іншых заінтэрэсаваных асобаў.

  2. Хорошее дело.
    Хочется верить, что музей будет не просто местом где покажут остатки старины далекой, но и местом вокруг которого объединятся местные краеведы, особенно те кто пишет статьи в нашу районку на тему истории берестовитчины.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *