“Моцнае звяно” рамонтнай майстэрні “Канюхі” СВК “Макараўцы”

Лента новостей

Загадчык рамонтнай майстэрні “Канюхі” СВК “Макараўцы” Станіслаў Занеўскі нарадзіўся ў вёсцы Глебавічы. Захапляўся тэхнікай у школе і паступіў вучыцца ў Жыровіцкі саўгас-тэхнікум. Там атрымаў грунтоўную прафесійную адукацыю. Пасля службы ў арміі працаваў у роднай гаспадарцы слесарам па абслугоўванні даільных установак, а затым загадчыкам гаража. З 2008 года загадвае рамонтнай майстэрняй. Ён не толькі сам стараецца, каб тэхніка была адрамантавана як мага лепш, але і з жаданнем і душой перадае сваё майстэрства маладым. Чалавек добра ведае сваю справу, таму і карыстаецца заслужанай павагай сярод людзей.
Станіслаў Занеўскі – добры сем’янін і бацька. Сын яго стаў сапраўдным прадстаўніком дынастыі. Тэхнічную адукацыю хлопец атрымаў у той жа навучальнай установе, што і бацька.
Механізатар Уладзіслаў Капіца таксама мясцовы жыхар. І ён застаўся на малой радзіме. Бацька яго працаваў механізатарам, і сыну было ў каго павучыцца стараннай працы і прафесійным сакрэтам. Зараз Уладзіслаў вучыцца завочна ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, выбраў запатрабаваную спецыяльнасць агранома.
Электрагазазваршчык Юрый Раманчук таксама “знайшоў сябе” на роднай зямлі, а ў час канікул, калі быў навучэнцам Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя, разам з бацькам працаваў на жніве на камбайне. Да работы малады чалавек ставіцца адказна – добры прыклад яму паказваюць старэйшыя.

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *