Маладыя выбаршчыкі Бераставіччыны атрымалі запрашэнні на выбары

Лента новостей

У рамках маладзёжнага марафону “Зрабі свой выбар!”, які праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі па ўдзелу арганізацыі ў кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, па ўсёй краіне праходзяць сустрэчы актывістаў БРСМ з маладымі выбаршчыкамі.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца тым маладым людзям, якія на гэтых выбарах будуць галасаваць упершыню. А такіх маладых выбаршчыкаў у нашым раёне 119, паведаміла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Ірына Крывапляс. Для ўсіх іх падрыхтаваны імянныя запрашэнні на выбары, невялікія памятныя падарункі.
Атрымалі такія запрашэнні і 20 навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, сярод якіх Аляксандр Пачапнёў, Рыгор Балацько, Аляксандр Шаўчук і Максім Гарадко (на здымку з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Ірынай Крывапляс і начальнікам аддзела па справах моладзі райвыканкама Віталем Болдакам).
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *