Майстэрня ў аграфірме «Стары Дворац» мадэрнізавана

Лента новостей

Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых у бункернай вазе ў аграфірме “Стары Дворац” у гэтым годзе – 68,1 цэнтнера з

Выконваючы абавязкі галоўнага інжынера Генадзь Затаўка і механізатар Дзяніс Саўчанка
Выконваючы абавязкі галоўнага інжынера Генадзь Затаўка і механізатар Дзяніс Саўчанка

гектара, а валавы збор — 7555 тон, што на 2144 тоны больш мінулагодняга. Важкі каравай стаў заканамерным вынікам старання аграрыяў. Ёсць у старадварэцкіх працаўнікоў і выдатны стымул старацца, дабівацца яшчэ лепшых вынікаў. Майстэрня ў іх зараз такая, што ў іншых месцах толькі пазайздросціць могуць.
А сапраўдную экскурсію па ёй правёў для мяне выконваючы абавязкі галоўнага інжынера Генадзь Затаўка. Майстэрня ў выніку мадэрнізацыі набыла сапраўдны еўрапейскі выгляд, што вельмі ўражвае. Генадзь працуе ў гаспадарцы з 1987 года і красамоўна параўноўвае, як тут было раней і стала зараз пасля рэканструкцыі. Саграваліся людзі каля “дапатопнай” печкі-буржуйкі, а цяпер у інжынерна-тэхнічным комплексе ёсць свая новая кацельня. У прыгожым памяшканні месцяцца тры аўтаматычныя катлы – адзін на дровах і два на газе. Кацёл на мясцовых відах паліва прызначаны ў асноўным для падагрэву вады для душа летам, каб чалавек мог памыцца пасля працоўнай нялёгкай змены, а два газавых — зробяць камфортнымі ўмовы працы зімой. Трубы ўцеплены сучаснымі эфектыўнымі зберагальнымі матэрыяламі, так што цяпло “не пойдзе на вецер”. Спецвопратку можна будзе мыць у пральнай машыне, для гэтага таксама выдзелілі адпаведнае памяшканне. А дамоў можна вяртацца пасля работы ў чыстым адзенні.

Механізатар Уладзіслаў Шайко
Механізатар Уладзіслаў Шайко

Мне паказалі цудоўныя, выкладзеныя пліткай памяшканні з сучаснымі батарэямі ацяплення, апрацаваную спецыяльным рэчывам падлогу, каб яна не ўпітвала тэхнічны бруд. Яна аж блішчыць! У яме для рамонту тэхнікі прыдатнае асвятленне і адмысловае прыстасаванне для абвявання цёплым паветрам. А летам у спёку наадварот можна пусціць прахалодны прыемны струмень.
Асобная размова пра новае абсталяванне. Мне паказалі перасоўны агрэгат на колах — “электрагайкакрут”. Такога тут раней не было. Цяпер адкруціць тугія гайкі будзе проста нават на марозе. Падагнаўшы камбайн ці трактар да майстэрні, можна вывезці апарат на заасфальтаваную пляцоўку паблізу і спакойна працаваць.
А спецыяльны апарат для “лоўлі тэхнічнага шкоднага пылу” чаго варты! Токар “залатыя рукі” з вялікім стажам работы Георгій Раздзялоўскі расказаў, як такі пыл і стружка заміналі працаваць. Ён з гонарам прадэманстраваў прыстасаванне, дзе шкодныя рэчывы будуць адразу трапляць у спецыяльныя фільтры, што вельмі аблегчыць працу.
У слясарным цэху новы электрапрэс, а ўвогуле цяжка пералічыць тую “разумную тэхніку”, якая так дапаможа людзям.
Вядома, што ў кадрах, у тым ліку маладых, тут недахопу не будзе. Не хаваў свайго шчырага захаплення ад такіх добрых

Токар Георгій Раздзялоўскі
Токар Георгій Раздзялоўскі

умоў і малады механізатар, выпускнік Бераставіцкага ліцэя Уладзіслаў Шэйко. Ён вярнуўся працаваць на сваю малую радзіму і гатовы “выкладацца”, таму што ўпэўнены – лепш проста не бывае. Яму сапраўды пашанцавала. Такое ж меркаванне і ў яшчэ аднаго пачынаючага трактарыста Валерыя Фурманчука, таксама мясцовага хлопца.
Паказалі мне і клас па ахове працы на другім паверсе будынка. Уражвае ўкладзеная прыгожай пліткай лесвіца з ажурнымі парэнчамі. Інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы Віктар Аўгусціновіч расказаў, што раней даводзілася праводзіць заняткі часам нават у клубе, бо літаральна не было дзе. А ў прасторным класе новая мэбля, кветкі на стале. Пра любую тонкасць можна даведацца, самую змястоўную інфармацыю атрымаць тут пра тое, як зберагчы сваё здароўе на вытворчасці. Напрыклад, пра тое, што халодныя металічныя дэталі зімой аказваюць свой моцны негатыўны ўплыў на рукі і суставы пальцаў. А ўмелыя рукі – кармільцы рамонтнікаў, іх берагчы трэба. Асабліва небяспечныя захворванні суставаў. А колькі іншых шкодных фактараў, акрамя пераахалоджвання, могуць прывесці да траўмаў, пашкоджання здароўя і нават частковай або поўнай страты працаздольнасці!

Інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы Віктар Аўгусціновіч ў час заняткаў з працаўнікамі
Інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы Віктар Аўгусціновіч ў час заняткаў з працаўнікамі

Немалаважна, каб людзям быў створаны добры настрой падчас працы. І пра гэта паклапаціліся ў адноўленай майстэрні. Тут ёсць утульны пакой для прыёму ежы з мікрахвалёўкай і прыгожым кухонным гарнітурам. Не толькі перакусіць падагрэтай цёплай стравай з кубачкам кавы ці чаю можна ў вольную хвіліну, але і “псіхалагічна разгрузіцца”, атрымаць прыемныя пазітыўныя эмоцыі, што вельмі важна ў наш няпросты час.
А каля майстэрні ўстаноўлены арыгінальныя лавачкі. Там таксама прыемна прысесці, падыхаць свежым паветрам.
Можна шчыра парадавацца за нашых землякоў, няхай спадарожнічаюць ім новыя поспехі ў нялёгкай працы!

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *