Майстры сваёй справы аграфірмы “Стары Дворац”

Лента новостей

Аліна і Віктар Кашлявікі

Галоўны заатэхнік аграфірмы “Стары Дворац” Ганна Анішчык гаворыць, што ў сельскай гаспадарцы “чалавечы фактар” мае асаблівае значэнне. Жывёлагадоўля не церпіць выпадковых людзей, тут могуць утрымацца толькі тыя, хто разумее ўсю важнасць даручанай справы. Менавіта з такіх людзей і склаўся зладжаны і дружны калектыў малочнатаварнага комплексу “Бярозка” аграфірмы “Стары Дворац”.
За першае паўгоддзе гэтага года валавая прывага буйной рагатай жывёлы па гаспадарцы склала 2204 цэнтнеры, што на 292 цэнтнеры больш, чым за такі ж перыяд мінулага. На 61 грам павялічылася і сярэднясутачная прывага і дасягнула 848 грамаў. Надой на карову за паўгода ўзрос на 540 кілаграмаў і склаў 4042 кілаграмы. А самае галоўнае, што радуе, якасць малака. Гатункам “экстра” здаецца больш за 99%. У тым, што малочнатаварны комплекс працуе стабільна, ёсць важкі ўклад многіх добрасумленных людзей.
Муж і жонка Аліна і Віктар Кашлявікі – прыезджыя, пераехалі сюды з Ваўкавыскага раёна. Іх забяспечылі жыллём. Гэтая сямейная пара жывёлаводаў на комплексе сваёй сумленнай працай заслужыла самую шчырую павагу. Яны даглядаюць цялушак узростам з 5 да 15 месяцаў для папаўнення дойнага статку.

Ганна Улейчык

Сярэднясутачная прывага іх большая за кілаграм. А нядаўна Аліна і Віктар пацвердзілі свае веды і навыкі і сталі майстрамі першага класа, за што атрымліваюць дваццаціпрацэнтную надбаўку. Такім жа майстрам стала і жывёлавод Ганна Улейчык. Яга раздойвае навацельных кароў і працуе ў цэху сухастою. Дзякуючы такім людзям, майстэрства якіх ўзрастае год ад году, будзем спа-дзявацца, што і далей малочнатаварны комплекс “Бярозка” бу-дзе нашым гонарам.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *