“Лета і кніга-2011”

Лента новостей

— пад такой назвай стартаваў конкурс летняга чытання ў дзіцячай бібліятэцы. Па традыцыі кожнае лета бібліятэкары імкнуцца напоўніць вольны час дзяцей і падлеткаў карыснымі і пазнавальнымі заняткамі, разнастайнымі мерапрыемствамі, літаратурнымі вандроўкамі.
— Сапраўды, — расказвае загадчыца дзіцячага філіяла Бераставіцкай РЦБС Аксана Паўлаўна Кумпель, —лета для школьнікаў – гэта час,калі можна ад-класці падручнікі і партфелі і ўволю набегацца. Але без лепшага сябра – кнігі — канікулы сумныя. Наша бібліятэка ўлетку ніколі не пустуе. Наадварот, дзеткі прыходзяць сюды з задавальненнем і знаходзяць для сябе шмат розных цікавых спраў і заняткаў. З ахвотай зазіраюць да нас непаседлівыя юныя чытачы, каб даведацца, куды ж на гэты раз прывядуць іх літаратурныя шляхі-дарожкі, у якую такую невядомую краіну- казку, да якіх дзіўных сустрэч. Мы, работнікі дзіцячай бібліятэкі, заўсёды рады бачыць сваіх юных сяброў.
Безумоўна, сёння вельмі важна выкарыстаць магчымасць і прапанаваць дзецям тыя выдатныя кнігі, без якіх дзяцінства цяжка ўявіць.
У летні перыяд дзіцячую бібліятэку актыўна наведваюць пачаткоўцы з прышкольнога лагера Вялікабераставіцкай СШ, на чарзе—дзеці, якія адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бераставіцкі”.
— Конкурс «Лета і кніга-2011» праводзіцца кожнае лета, — кажа Аксана Паўлаўна. — Удзельнікам яго можа стаць кожны жадаючы. А пераможа той, хто выканае ўмовы конкурсу і найлепш справіцца з конкурснымі заданнямі. Неабходна да канца лета наведаць дзіцячую бібліятэку не менш 10-ці разоў, прачытаць як мінімум 15 кніг, аформіць чытальніцкі білет, адрамантаваць 4-5 бібліятэчных кніжак, стварыць сваімі рукамі выраб з дэкаратыўна-прыкладных матэрыялаў. Акрамя гэтага, трэба адказаць на заранёў раздадзеныя пытанні віктарын «У тым краі, дзе жывеш», «Ці ведаеце вы прыроду Беларусі?», «Мая Айчына”, ”Казачныя героі А.С.Пушкіна”, ”Нашы верныя сябры”, прыдумаць казку пра летнія прыгоды “Лета ў краіне цудаў”, напісаць водгук на самую цікавую кнігу беларускага пісьменніка.
Пераможцаў чакаюць прызы! Юныя сябры, далучайцеся да конкурсу!
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *