Лепшыя ў “Галасах гісторыі”

Лента новостей

2У працэсе падрыхтоўкі да ўдзелу ў ІХ абласным краязнаўчым конкурсе “Галасы гісторыі”, прысвечаным 888-годдзю горада Гродна, члены аб’яднання па інтарэсах “Спадчына” Малабераставіцкай СШ Валерыя Лебедзь, Вольга Кузьма, Ілона Макулік, Кірыл Панасевіч, Ніка Стубеда, Кацярына Чорная пад кіраўніцтвам Тамары Іванаўны Эйсмант, настаўніка гісторыі, кіраўніка народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”, правялі краязнаўчую экспедыцыю “Страчаная спадчына”.
У ходзе экспедыцыі вучні даследавалі 5 гродзенскіх аб’ектаў, якія на сённяшні час ужо страчаны: Фару Вітаўта, Ратушу, Дамініканскі касцёл, палац Тызенгаўза і царкву Аляксандра Неўскага. Сабраны матэрыял быў апрацаваны, затым з яго быў створаны “партфель юнага экскурсавода”, складзены экскурсійны маршрут і тэкст тэматычнай экскурсіі “Па страчаных мясцінах горада Гродна”. На конкурс была прадстаўлена і відэаэкскурсія, у афармленні якой вялікую дапамогу аказаў вучань 11 класа Аляксандр Болбат. Справаздачныя матэрыялы да конкурсу, прадстаўленыя на раённы адборачны тур, былі высока адзначаны журы конкурса і адпраўлены для ўдзелу ў абласным завочным туры. Па выніках абласнога завочнага тура журы адабрала 10 лепшых работ для ўдзелу ў абласным вочным этапе конкурсу, і вельмі прыемна, што наша каманда ўвайшла ў лік лепшых, і ў красавіку прыме ўдзел у абласным вочным туры.
Вікторыя Кісялеўская, дырэктар Малабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *