Купалле адсвяткавалі ў Алекшыцкім яслях-садзе

Здравоохранение Образование

З мэтай фарміравання асноў грамадзянскасці, выхавання павагі і любові да народнай  спадчыны, спрадвечных традыцый беларускага народа ў Алекшыцкім яслях-садзе было арганізавана святкаванне     Купалля — свята росквіту зямлі, свята народнай творчасці.

Дзеці даведаліся, што толькі ў купальскую ноч расцвітае чароўная Папараць-кветка і той, хто яе знойдзе, стане самым шчаслівым і здаровым.

На Купалле нашы продкі ўсхвалялі сонца, увасабленнем якога былі купальскія вогнішчы.

Вось і  на  нашым свяце дзеці з задавальненнем  слухалі аповед “ бабулі”, скакалі праз  умоўнае “вогнішча”,  вадзілі карагод с Купалінкай, збіралі  лекавыя зёлкі,  гулялі ў розныя гульні і напрыканцы адшукалі Папараць -кветку.

Таісія Пузевіч, выхавальнік Алекшыцкага ясляў-сада



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *