Культурныя мерапрыемствы ад Лішкаўскай сельскай бібліятэкі

Лента новостей

<У Макараўскім доме-інтэрнаце для адзінокіх, састарэлых і інвалідаў прайшоў час беларускага фальклору “Ліся песня – маладосці водгук” з удзелам фальклорнага гурта “Весялухі” пад кіраўніцтвам бібліятэкара філіяла “Лішкаўская сельская бібліятэка” Зоі Хлебнікавай. У яго ўваходзяць цудоўныя жанчыны, якія не ўяўляюць свайго жыцця без песні. Гэта Лідзія Мікалаеўна Галавач, Праскоўя Міхайлаўна Шах і Вера Міхайлаўна Сяргейчык. Культурная праграма была прадстаўлена вельмі цікава і разнастайна. У выкананні гурта гучалі народныя песні і частушкі. Жыльцы дома-інтэрната таксама падпявалі артысткам, успамінаючы сваю маладосць. Пасля канцэрта адбылася сяброўская гутарка.
У правядзенні мерапрыемства ўдзельнічалі загадчык і мастацкі кіраўнік Вікторыя і Антон Бажко. Прыйшлі праведаць бабуль і дзядуль вучні Макараўскага ясляў-сада сярэдняй школы.
Сапраўды, сёння важна не абыходзіць увагай адзінокіх людзей і дарыць ім хвілінкі радасці і шчасця.

Ушанавалі жывёлаводаў
У філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. На мерапрыемства былі запрошаны спецыялісты жывёлагадоўчай галіны СВК “Макараўцы”.
Гэтая галіна лічыцца адной з самых складаных і адказных, якая штодзень патрабуе карпатлівай працы, вопыту, цярпення і вытрымкі. Жывёлагадоўчы калектыў у сельгаскааператыве зладжаны дзякуючы старанням галоўнага заатэхніка Міхаіла Жука – адукаванага і паважанага калегамі спецыяліста. Ён і адкрыў мерапрыемства. Міхаіл Мікалаевіч павіншаваў усіх са святам, расказаў, якіх поспехаў дасягнула гаспадарка за бягучы год, на якія паказчыкі выйшлі па малаку і мясу, што яшчэ трэба зрабіць, каб палепшыць працу жывёлаводаў.
Выступілі загадчыкі малочнатаварных комплексаў Марыя Ганчар і Аксана Мартыш. Яны падзяліліся вопытам работы, агучылі свае дасягненні і далучыліся да пажаданняў са святам. Не абышлі ўвагай і моладзь, што сёння працуе побач з вопытнымі спецыялістамі. Ва ўсім яны бяруць прыклад са сваіх старэйшых: вучацца, як правільна арганізаваць работу, каб дабіцца добрых паказчыкаў.
Прадоўжылі сустрэчу ў бібліятэцы святочны агеньчык і дыскатэка з гульнёва-забаўляльнай праграмай.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *