Крэатыўныя формы работы з чытачамі прапануе Бераставіцкая раённая бібліятэка

Лента новостей

Як вядома, зніжэнне цікавасці да чытання – гэта агульнасусветная тэндэнцыя, абумоўленая глабалізацыяй СМІ і бурным развіццём індустрыі забаў, якія паступова выцясняюць чытанне і як крыніцу атрымання інфармацыі, і як форму карыснага выкарыстання вольнага часу. У многіх краінах працэс процідзеяння гэтай негатыўнай тэндэнцыі ідзе праз рэалізацыю ў публічных бібліятэках крэатыўных стратэгій і новых праграм падтрымкі і развіцця чытання. Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага – не выключэнне. Тут выкарыстоўваюцца розныя сродкі і формы бібліятэчнай работы дзеля прыцягнення чытачоў да больш актыўнага наведвання бібліятэкі і, як вынік, дзеля развіцця чытання. Некаторыя задумкі вельмі цікавыя.

Бібліягастролі «Кнігі –  лепшыя сябры маёй душы»
З мэтай далучэння дзяцей і падлеткаў да культурных і літаратурных каштоўнасцей на пра­цягу красавіка праходзіць наведванне школ і пазашкольных устаноў як з абменам кніг, так і з відовішчнай бібліятэчнай праграмай.
Акцыя «Лепшая кніга сучаснасці»
На працягу мая чытачы павінны аддаць свае галасы за «самую-самую» кнігу. У бібліятэцы будуць устаноўлены скрыні для галасавання. Праз месяц адбудзецца падлік галасоў з прыцягненнем СМІ.
Акцыя «Прывядзі сябра
ў бібліятэку»
Каб стаць удзельнікам акцыі, неабходна быць чытачом бібліятэкі і прывесці з сабой сябра, які яшчэ не з’яўляецца чытачом. За кожнага новага чытача ўдзельнік акцыі атрымлівае бонус – бясплатны абанемент і бясплатны доступ у інтэрнэт. Акцыя праходзіць на працягу года.
Акцыя «Банк чытацкіх ідэй»
На працягу года чытачы маюць магчымасць выказаць свае пісьмовыя пажаданні аб тым, што новае яны хацелі б бачыць у бібліятэцы: тэмы мерапрыемстваў, выстаў і аглядаў, літаратурныя навінкі, змяненні ў афармленні абанементнай залы і г.д. Для чытацкіх парад устаноўлена спецыяльная скрыня.
Акцыя «Тыдзень бібліятэкі»
Да Дня бібліятэк будзе прымеркаваны комплекс мерапрыемстваў, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя бібліятэкі, прыцягненне новых чытачоў, аб’яднанне сяброў бібліятэкі і аматараў кнігі. Праграма акцыі будзе прадугледжваць шэраг мерапрыемстваў: дзень чытача, дзень аўтара, бенефіс чытача «Чвэрць стагоддзя побач з кнігай», кніжны аўкцыён, прэзентацыю кніг, выставы кніжных калекцый і збораў твораў асабістых чытацкіх бібліятэк і інш. Акцыя пройдзе ў верасні.
Акцыя «Інтэрнэт за кубкам кавы»
У кастрычніку ўвага бібліятэчных работнікаў будзе нададзена маладым чытачам. Важна далучыць падрастаючае пакаленне да інтэрактыўнага дыялогу, да чытання літаратурных тэкстаў у сетцы інтэрнэт і на электронных носьбітах. Падлеткаў і моладзь чакае 30 хвілін бясплатнага інтэрнэту, кубак гарачай кавы, кансультацыі.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *