Кветкі і падарунак – юбіляру

Лента новостей

На гэтым тыдні віншаванні з нагоды 85-гадовага юбілею атрымаў ветэран вайны і педагагічнай працы Іван Барысік.
Івана Аляксеевіча добра ведаюць у нашым раёне як ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка партызанскага руху. А ў пасляваенны перыяд ён працяглы час працаваў у сферы адукацыі, узначальваў спачатку Ёдзіцкую школу, а затым – Паплаўскую, адтуль і пайшоў на пенсію.
Павіншаваць свайго былога калегу з такой датай прыйшлі старшыня Бераставіцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Петрулевіч і дырэктар Паплаўскага ясляў-сада-базавай школы Алена Каламеец.
Таццяна Аляксееўна і Алена Віктараўна выказалі шчырыя пажаданні здароўя, бадзёрасці духу і доўгіх гадоў жыцця юбіляру, перадалі прывітанні і кветкі ад калег, а таксама памятны падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *