Кадравы рэзерв Бераставіцкага райвыканкама сфарміраваны

Лента новостей

У мінулую сераду прайшло пасяджэнне конкурснай камісіі па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў Бераставіцкага райвыканкама. Як паведаміла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы З.М.Семянюк, на павестку дня былі вынесены два галоўных пытанні:”Аб уключэнні ў рэзерв кадраў па замяшчэнні кіруючых пасад райвыканкама і суб’ектаў гаспадарання, якія размешчаны на тэрыторыі раёна” і “Аб уключэнні ў склад перспектыўнага кадравага рэзерву райвыканкама”. На пасяджэнне былі запрошаны 16 чалавек, усе яны далі згоду на замяшчэнне, адказалі на пытанні членаў камісіі і ў выніку – камісія прыняла рашэнне аб уключэнні усіх у склад рэзерву.
Сфарміраваны таксама перспектыўны рэзерв кадраў, у склад якога ўключаны спецыялісты ва ўзросце да 31 года.
Разгледжаны план работы з кадравым рэзервам на 2011 год, які прадугледжвае ўдзел рэзервістаў у пастаянна дзеючым семінары, накіраванне іх на курсы павышэння кваліфікацыі, а таксама самастойнае вывучэнне шэрагу нарматыўна-прававых дакументаў.
Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *