Зварот да працоўных калектываў і жыхароў раёна

Лента новостей Местная власть

Па добрай традыцыі з 15 верасня па 15 кастрычніка Бераставіцкі райвыканкам аб’яўляе дабрачынную акцыю “Ветэраны жывуць побач”, якая прысвечана Міжнароднаму дню пажылых людзей і Дню пажылых людзей Рэспублікі Беларусь.
У нашым раёне вядзецца немалая работа па аказаннi рознабаковай дапамогi ветэранам і адзінокім састарэлым грамадзянам сель-скiмі выканкамамі i працоўнымі калектывамі. Аднак сёння ўсе павiнны разумець, што мы ў пастаянным неаплатным даўгу перад старэйшым пакаленнем.
Неабходна наведаць ceм’і ветэранаў, арганiзаваць дапамогу ва ўборцы агароднiны i caдaвіны, нарыхтоўцы палiва, падрыхтоўцы дамоў i кватэр да зiмы, па магчымасцi аказаць i матэрыяльную дапамогу, арганізаваць i правесцi культмасавыя мерапрыемствы, сустрэчы з пажылымi людзьмi. Асаблiвай увагі патрабуюць таксама адзiнокiя састарэлыя грамадзяне.
Спадзяемся, што гэтая акцыя стане клопатам ycix жыхароў раёна, працоўных калектываў, грамадскiх арганiзацый, камерцыйных структур, навучальных устаноў і дазволіць яшчэ раз звярнуць увагу на праблемы людзей, якім патрабуецца дапамога.
Раённы выканаўчы камітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *