Званы старога бераставіцкага касцёла

Актуально Из истории земли Берестовицкой Культура

00У кастрычніцкім выпуску “Нашага мінулага” за 2014 год гаворка ішла пра архі­тэктурныя асаблівасці ста­рога бераставіцкага кас­цё­ла. Сёння мы працягваем гэту тэму.
Кранаючы тэму архітэк­туры старога касцёла ў Вялікай Бераставіцы, і, у прыватнасці, вежаў-званіцаў, якія некалі ўпры­гож­валі кампа­зіцыю гэтага ве­ліч­­нага храма, лічу неабходным спыніцца пад­рабяз­ней на харак­та­рыстыках самых званоў.
Нагадаю чыта­чам, што касцёл Звес­та­вання Пан­ны Марыі ў Бераставіцы да перабудовы яго ў праваслаўную царкву ў 1865-67гг.меў на фа­садзе дзве бакавыя вежы, у сярэдзіне якіх былі падвешаныя літыя званы. У тыя далёкія часы яны выконвалі надзвычай важную функцыю. Іх меладычны гук перыядычна напаўняў мястэчка падчас набажэнстваў, святаў, пахаванняў, нейкіх іншых важных падзей і здарэнняў.
Згодна з “Хронікай пара­фіяльнага Касцёла ў мястэчку Вялікая Бераставіца”, складзенай мясцовым про­башчам Янам Геркуланам у 1849 годзе, храм меў тры званы розных памераў і сігнатурку (маленькі звон).
Першы звон, самы вялікі, разам з “сэрцам”, важыў 34 пуды і 16 фунтаў. На яго корпусе быў тэкст на лацінскай мове: “ Anno Domini 1661 sumptu primo JU MD Joannis Casimiri et Sophiae Pacowna Chodkiewiczow – Secundo Sumptu MD Martini Winski Praepositi Brzostowicae 445eb59f5277Magnae Anno D-ni 1818. Andreas Wlodkowski fecit in Rozana-“. Загадкавы на першы погляд надпіс падказвае, што звон спачатку быў адліты у 1661 годзе за кошт уладальнікаў мястэчка яснавельможных Яна Казіміра і Соф’і (з Пацаў) Хадкевічаў. Паўторна адліты (пераплаўлены) у 1818 го­дзе намаганнямі Марціна Віньскага, пробашча з Вялікай Бераставіцы. Далей ідзе імя і прозвішча майстра (канвісара), выканаўшага работу – Анджэй Владкоўскі ў Ружанах. Чаму звон быў пераліты нанова? Прычын магло быць некалькі. Па-першае, корпус мог мець нейкія механічныя пашкоджанні, атрыманыя, напрыклад, падчас ваенных дзеянняў ці пажару і г. д. Па-другое, з цягам часу метал, з якога адліты звон, губляе ўласцівыя яму якасці, становіцца больш “глухім” і патрабуе пераплаўкі.
Другі звон, агульнай вагой у 4 пуды, меў надпісы на лацінскай і польскай мовах наступнага зместу: “Sumptu JU MD Martini Winski Praepositi Ecclesiae Brzostowicensis Anno Domini 1832. Odlal Wincenty Wlodkowski w Rozanie”. З тэксту выцякае, што звон выкананы ў 1832 годзе на заказ яснавельможнага Марціна Віньскага, пробашча вялікабераставіцкага касцё­ла майстрам Вінцэнтам Влад­коўскім у Ружанах. Трэ­ба адзначыць, што адлілі яго ў наступны год пасля падаўлення царскімі ўладамі лістападаўскага паўстання 1830-31 гг. у Польшчы і Літве. Не выключана, што бераставіцкі ксёндз спачуваў паўстанцам і патаемна мог асвяціць новы звон у гонар гэта паўстання. Такія выпадкі ўжо мелі месца ў іншых касцёлах.
Варта звярнуць увагу ў першым і другім выпадку на прозвішча майстроў – Анджэя і Вінцэнта Владкоўскіх з Ружан (сёння Брэсцкая вобласць). Заснаваны мяшчанамі Владкоўскімі цэх па адліву званоў атрымаў найбольшую славу менавіта ў першай палове 19 ст. Гэта справа была перш за ўсё спадчынным рамяством – пераходзіла ад бацькі да сына. У папулярнай майстэрні Владкоўскіх былі выкананы заказы для многіх як каталіцкіх, так і праваслаўных храмаў Беласточчыны, Гарадзеншчыны, Наваград­чыны, Віленшчыны і, нават, Ковеншчыны. Многія званы, створаныя Владкоўскімі, захаваліся да нашых дзён. Часамі на адлітым звоне майстры побач са сваім імем і прозвішчам дадавалі яшчэ слова “ліцьвін” (“ліцьвіны”), падкрэсліваючы такім чынам сваё паходжанне.
Трэці касцельны звон з “сэрцам” важыў 7 пудоў і быў з іх самым старым. Вось што там было напісана: “Joannes Brustelme fecit ad laudem Ss.Trinitatis et honorem B.V. Mariae – Fusa. Vilnae. 1640”. У перакладзе гэта гучыць так: “Ян Брустэльм адліў на хвалу Святой Тройцы і ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі – Бронза. Вільня.1640”. Застаецца гадаць, кім быў гэты Ян Брустэльм – фундатарам ці майстрам-канвісарам? Якім чынам звон, адліты ў 1640 годзе ў Вільні, трапіў у Бераставіцу?
Была яшчэ ў старым бера­ста­­віцкім касцёле сігнатурка – маленькі звон. Вага яго складала ўсяго 16 фунтаў. Знаходзіўся ён у невялікай вежы на даху будынка, якая таксама называлася сігнатуркай. Надпіс “Аnno Domini 1821” падказвае, што адліта сігнатурка была ў 1821 годзе. Праўдападобна, пры ўсё тым жа пробашчы Марціне Віньскім.
У згаданай вышэй “Хроніцы” за 1849 год адзначаецца, што са слоў пара­фіян, званы былі асвечаныя ксяндзом Марцінам Віньскім, хаця пісьмовага пацвярджэння гэтаму няма. Цікава, што падчас асвячэння кожны звон атрымліваў сваё асабістае імя. Напрыклад, у бераставіцкім касцёле самы вялікі з іх па памерах мог быць ахрышчаны імем “Ян Казімір” у гонар фундатара Яна Казіміра Хадкевіча, альбо проста звацца “Вялікім”.
Не ўказваецца ў касцель­ным дакуменце і матэрыял, з якога былі адліты званы (акрамя трэцяга). Але не сакрэт, што ва ўсе часы яны вы­плаўляліся з бронзы, медзі альбо латуні. У гэтай справе якасць металу ўлічвалася ў першую чаргу. Існавала нават старажытная традыцыя, калі майстар укідваў у плавільную печ залатое кальцо, нібыта дзеля таго, каб гук будучага звана быў больш цвёрдым і тонкім.
Пасля таго, як разабралі кас­цельныя вежы, прыста­саваўшы будынак пад царкву, званы размясцілі ў сярэдзіне храма пры вокнах на Рынак. Пры галоўным (парад­ным) ува­ходзе ў храм спра­ва і злева заха­валіся вінтавыя лесвічныя шахты. Вузкія цагляныя ступенькі вядуць на балкон (гзымс альбо хор). Далей угару ішлі драўляныя лесвіцы. Менавіта пры вокнах там і былі абсталяваны пляцоўкі для званоў. Гэтыя вокны сёння добра відаць на фасадзе будынка. Бераставіцкія старажылы расказвалі, што да вайны (пры паляках) касцёл меў толькі адзін звон. Знаходзіўся ён у левым акне, якое ўвесь час было адкрытым да плошчы.
Далейшы лёс званоў невя­домы. Яго маглі вырашыць шматлікія фактары, такія, напрыклад, як першая сусветная вайна і звязаная з ёй эвакуацыя на Усход. Трэба адзначыць і тое, што ў ваеннае ліхалецце касцельныя і царкоўныя званы часта падвяргаліся рэквізіцыі на карысць арміі.

Сяргей Лушчык, г.Гродна



8 комментариев по теме “Званы старога бераставіцкага касцёла

  1. Кстати вот статья http://belsat.eu/ru/news/u-goradni-restauruyuts-raspyatstse-perad-yakim-maliusya-kalinouski/ реставратор утверждает , что ноги Христа на старинном распятии с костела изначально были прибиты двумя гвоздями, то есть по православному.
    Думаю и это и расположение алтаря явно указывает, что костел был греко -католическим, а не римско-католическим. Уния возникла в 1596году.Так что костел мог строиться изначально как униацкий. Униаты соблюдали православную обрядность но подчинялись Папе Римскому.

  2. На жаль гэта так — касцёл, які стаіць у цэнтры пасёлка не такі стары, як гаворыцца ў многіх гістарычных і краязнаўчых выданнях. Даты яго пабудавы 1615-1620 гг. памылковыя. Касцёл пабудаваны ў сярэдзіне 18 стагоддзя (каля 1741). Гэта дата ўзгадваецца ў многіх старажытных архіўных дакументах (Гродна і Вільня). А вось пра пабудову яго ў 1615 альбо 1620 гг. не знайшоў аніводнага падцверджання ў старых дакументах, акрамя публікацый з 20 стагоддзя. У гэтым пытанні я зыходжу з пункту гледжання даставернасці інфармацыі. Касцёл пабудавалі Мнішкі каля 1741 г. з цэглы, якую выраблялі на мясцовай цагельні і з мясцовай гліны, якой поўна ў ваколіцах Бераставіцы. Тады быў гаспадарчы росквіт нашага мястэчка, адбудова яго пасля Паўночнай вайны. А вось у дачынні Гераніма Хадкевіча да пабудовы касцёла ў мястэчку (драўлянага і тым больш мураванага) ў 1617-1620 сумняваюсь. У старых архіўных дакументах гаворыцца, што ён толькі падцвердзіў прывілеі (фундушы) на карысць касцёла свайго роднага брата Ежы, памерлага ў 1595 г. і надаў касцёлу новыя землі, пабудовы, сады, сажалкі, вёскі і асады, адкрыў пры касцёле прыхадзкую школу для мясцовых дзяцей і прызначыў жыхарам мястэчка падаткі на карысць касцёла.

  3. (Ад самага пачатку (1741 г.) касцёл быў рымска-каталіцкім. ) Вы снова и снова упоминаете дату сильно отличающуюся от официальной даты постройки костела в многих источниках 1615-20 года примерно.
    Думаю для патриотов истории Берестовицы 🙂 гораздо интереснее принятая официальная дата, которая связывает историю нашего поселка с Мировой историей и со Смутным Временем в России. Лжедмитрием, Мнишками (бывшими владельцами Берестовицы)и грозным военачальником Ходкевичем водившим войска на Москву и построившим этот костел в Берестовице после этого похода.
    Вы как бы делаете нашу историю беднее и более скучной.
    Конечно-главное истина. Но если факты противоречивы то нужно очень тщательно разобраться прежде чем заявлять однозначно.

  4. Адкуль інфармацыя, пра тое касцёл адносіўся да другой канфесіі? Пры неабходнасці патрэбнуію інфармацыю можна адшкуаць у любым польскім архіве. Польскія архівы даступныя. Ад самага пачатку (1741 г.) касцёл быў рымска-каталіцкім. Пабудаваны Юзэфам і Ежы Аўгустам Мнішкамі ў 1741 г. Увесь час быў парафіяльным (прыхадзкім) і знаходзіўся ў Гродзенскім дэканаце. Аб гэтым гавораца архівы. Ад 1865- праваслаўная прыхадзкая царква Хрыста Збавіцеля. Пасля 1-й вайны ізноў касцёл. Тады ўтварыўся асобны Бераставіцкі рымска-каталіцкі дэканат. Да 1741 года — гэта быў драўляны таксама парафіяльны рымска-каталіцкі касцёл, які ўзгадваецца ў архівах пад тытулам Св.Станіслава-Біскупа і Наведзінаў Панны Марыі. А асобна была ўніяцкая царква Св.Апосталаў Пятра і Паўла і Св. Міколы Ўгодніка. Калі яна пабудавана невядома. Згодна з рэвізскімі сказкамі канца 18 ст. у бераставіцы было шмат уніятаў. Была ўніяцкая царква і ў Рудаве. Адкуль перанеслі цудатворны абраз у Бераставіцу. Бераставіцкі рымска-каталіцкі касцёл узгадваецца ў дакументах за 1615-17 гг. і яшчэ раней. Геранім Хадкевіч і яго родны брат Ежы, які памёр у 1595 г. спачатку былі праваслаўнымі. Але перайшлі ў каталіцтва. Ежы нават скончыў каталіцкі калегіюм. Яны шмат сродкаў фундавалі на бераставіцкі касцёл. Праўдападобна, што Ежы Хадкевіч быў першым з Хадкевічаў, хто пахаваны ў гэтым касцёле. А восьь яго бацька (таксама Ежы) і дзед Аляксандр да канца сваіх дзён прытрымлівалісь ўсходнягя абраду і быі пахаваныя ў Супраслю.

  5. Я немного запоздал на разборки:) Серёга, у тебя действительно имеются безоговорочные данные, что «старый» костел изначально была католическим? Видишь ли, мы занимаемся историей на общественных началах, а есть люди профессионально занимающиеся историей. Особенно в Польше. И с доступом в архивы, куда нам не попасть. Пару лет назад передал в консульство в Гродно данные о захоронении солдат 72 слуцкого пехотного полка (по русско-польской войне 1920 г.). На памятнике надпись по польски, сам памятник находятся в самом непотребном состоянии — рядом было стрельбище и кто-то «тренировался» на нём.
    И ни ответа, ни привета. Как же так? Начал разбираться. Да, действительно этот полк сражался с русскими на стороне поляков. Только маленький нюанс: он полностью состоял из белорусов…
    Так и наш «старый» костел: поверь мне, если НИКТО из поляков ни разу не интересовался им, значит он не был католическим. А если и был, то очень давно, и, скорее всего, очень недолго.

  6. Константин.
    Помню ещё в детстве мы говорили между собой, что вход у Старого костела на восток как у православной церкви а не на запад как у католического костела например Нового.
    Берестовица находится на стыке двух культур и двух религий у нас и орех одни называют грецким другие влосским (итальянским) в Польшу этот орех попал с Италии и христианство оттуда. В Россию и видимо Беларусь с Греции и христианство оттуда.
    А граница культур менялась порой. То возрастало влияние одной то другой.

  7. Касцёл у Бераставіцы ад самага пачатку (з канца 15 ст) быў каталіцкім касцёлам. Толькі да сярэдзіны 18 ст.ён быў драўляным. У сярэдзіне 18ст Мнішкі адбудавалі касцёл ўжо мураваны. Бераставіцкі рымска-каталіцкі стары касцёл ніколі не быў грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквой. У Бераставіцы існавала асобная драўляная ўніяцкая царква. Яна была на месцы сучаснай Мікалаеўскай царквы. Таксама была асвечана ў гонар Св. Мікалая. Гэтую царкву зачынілі ці то ў 1834, ці то ў 1843 і перадалі праваслаўнай кансісторыі. Маю дакладную дату яе закрыцця, але цяпер не ў стане адшукаць у дакументах. Праўдападобна, што некалі яе фундатарам быў усё той жа Ян Казімір Хадкевіч. Устаноўка званоў на старым касцёле ксяндзом Віньскім звязана, на мой погляд, з нейкімі іншымі падзеямі. Магчыма, некаторыя старыя званы былі пашкоджаны, альбо страчаны падчас вайны 1812 г.

  8. В частной беседе с человеком который имел отношение к католической церкви и имел доступ к архивам (без его позволения не могу указать его фамилию)я поинтересовался, почему католическая церковь не принимает участия в вопросе реставрации «старого» костёла. На что он мне ответил, что этот костёл изначально строился и использовался как греко-униатский. Известно, что униатская церковь на нашей территории была ликвидирована в 30-40-х годах 19в. Если всё это так, то не является ли установка 3-х колоколов на башнях костёла, как раз в этот период времени, фактом закрепления над «освободившейся собственностью» новой церковной власти -католической, подобно тому как реконструкция костёла в 60-х годах 19 в. являлась результатом смены церковно-католической власти на церковно-православную?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *