Засцеражыце сябе ад крадзяжоў

Лента новостей

1У дзень напісання гэтага артыкула была ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу бензапілы з дачнага дома ў в.Магіляны. Злодзей праз акно без цяжкасцей трапіў у дом, адкуль і забраў бензапілу. Устанавіць злачынцу да цяперашняга часу супрацоўнікі міліцыі не змаглі. Гэты выпадак яшчэ раз паказвае, што пакідаючы дачу на доўгі час, трэба абавязкова забіраць адтуль усе каштоўныя рэчы, якія могуць быць выкрадзены злаўмыснікамі.
Так, дробныя крадзяжы не даюць супрацоўнікам міліцыі спакою. Прыкра тое, што на іх раскрыццё звычайна траціцца многа часу. Хаця да злачынстваў часцей за ўсё прыводзіць легкадумнасць гаспадароў.
Кожны год у Бераставіцкім РАУС рэгіструецца некалькі выпадкаў крадзяжоў веласіпедаў. Далёка не ўсе гэтыя злачынствы раскрываюцца. Амаль ва ўсіх выпадках гаспадары пакідалі свае веласіпеды каля магазінаў, дзяржаўных устаноў, пад’ездаў сваіх дамоў, не выкарыстоўваючы замкі для іх. У ліпені 2015 года з пад’ездаў шматкватэрных дамоў у райцэнтры было выкрадзена 3 веласіпеды. Супрацоўнікі РАУС змаглі раскрыць гэтыя крадзяжы, але прыкра тое, што ва ўсіх трох выпадках гаспадары пакідалі свае веласіпеды, не заводзячы іх у кватэры і не выкарыстоўваючы замкі.
Што яшчэ цікавіць “дробнага злодзея”? Металалом, газавыя балоны, рабочы інструмент. Так, за летні перыяд на тэрыторыі раёна мелі месца наступныя злачынствы: крадзеж металалома, касетнага магнітафона і іншай маёмасці з дачы ў вёсцы Івашкаўцы; электраінструмента з дачы ў аграгарадку Малая Бераставіца; абраза з дачы ў вёсцы Вараны і іншыя. Усе гэтыя злачынствы на цяперашні час раскрыты, узбуджаны крымінальныя справы, але не заўсёды даводзіцца вярнуць гаспадару ўкрадзенную маёмасць, так як здзяйсняюць крадзяжы часцей за ўсё асацыяльныя асобы, якія адразу за “капейкі” прадаюць украдзеннае. Бачна, што злачынцы часцей за ўсё выбіраюць для сваіх дзеянняў нежылыя і дачныя дамы. Таму заклікаю, не пакідайце ў нежылых і дачных дамах каштоўную маёмасць, лепей перавезці яе ў месца, дзе яна будзе ў бяспецы. Выкарыстоўвайце для дзвярэй надзейныя замкі. Калі перавезці каштоўную маёмасць немагчыма, лепей перадаць яе пад ахову суседзям, якія жывуць у гэтай вёсцы. Не будзе лішнім і папрасіць суседзяў прыглядаць за дачным домам на час, калі там няма гаспадара. Самым надзейным спосабам аховы будзе пастаноўка дома на ахоўную сігналізацыю (для даведкі вы можаце патэлефанаваць па нумары 2-15-63).
У асенні перыяд актывізаваліся злачынцы, якія крадуць туі і дэкаратыўныя садовыя фігуры. У 2015 годзе зарэгістравана 3 выпадкі крадзяжа туй. Два з іх адбыліся ў г.п.В.Бераставіца, па аднаму ўзбуджана крымінальная справа. У Кватарах у мясцовай жыхаркі з прыдамавой тэрыторыі былі ўкрадзены дэкаратыўныя фігуры. Злачынца да цяперашняга часу не знойдзены. Маючы на ўвазе складанасці ў раскрыцці дадзенага віду злачынстваў, заклікаю звяртаць увагу на незнаёмыя аўтамабілі, якія праязджаюць па вашай вуліцы на невялікай хуткасці, і незнаёмых асоб, якія прыглядаюцца да прыдамавых участкаў.
Не трэба забываць і пра крадзяжы з аўтатранспарту. Амаль ва ўсіх выпадках такія крадзяжы адбываюцца з незачыненных аўтамабіляў ці праз адкрытыя фортачкі. Часта вадзіцелі, выходзячы з машыны не кароткі час (у магазін, на запраўку і г.д.) не замыкаюць аўтамабіль. За гэты час злаўмыснік можа без цяжкасцей украсці што-небудзь з салона машыны. Таму, пакідаючы свой аўтамабіль, трэба заўсёды зачыняць дверы і фортачкі. Не трэба пакідаць у салоне партманэ, кашалькі і грошы.
Хачу папярэдзіць, што за здзяйсненне крадзяжу артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана наступная адказнасць:
— па першай частцы артыкула – 6 відаў пакаранняў, з якіх вы­дзяляюць арышт да 6 месяцаў і пазбаўленне свабоды да 3 гадоў;
— па другой частцы артыкула (крадзеж, здзейснены паўторна, некалькімі асобамі альбо з дамоў) – 4 віды пакарання, з якіх выдзяляюць арышт ад 3 да 6 месяцаў і пазбаўленне свабоды да 4 гадоў.
Аляксандр Маркевіч, начальнік РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *