Запрашае “Свіслацкі кірмаш”!

Лента новостей

24 жніўня 2013 года ў 12 гадзін на гарадской плошчы адбудзецца “Свіслацкі кірмаш”.

Кірмашы ў нашым мястэчку маюць даўнюю гісторыю і славутыя традыцыі. Упершыню кірмаш адбыўся ў 1792 годзе, дзякуючы тагачаснаму ўладальніку Свіслачы – графу Вінцэнту Тышкевічу, пры якім горад дасягнуў свайго росквіту.
Па свайму грашоваму абароту свіслацкі кірмаш займаў адно з першых месц у Беларусі. Сюды звозілі свой тавар купцы з усіх куточкаў зямлі. Вялікім попытам карысталіся вырабы свіслацкіх гарбароў, карэтнікаў, сталяроў, токараў і ганчароў.
24 жніўня мы запрашаем усіх свіслачан і гасцей нашага горада зазірнуць у мінулае і пабываць на адроджаным Свіслацкім кірмашы! На галоўнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё з удзелам творчых калектываў Літвы, Латвіі, Польшчы, сталічных артыстаў, якія ад шчырага сэрца запросяць вас на сапраўдны “Баль да Тышкевіча”. Працягнуць праграму лепшыя мастацкія калектывы Гродзеншчыны!
Упрыгожыць кірмашовую плошчу “Горад майстроў”, а непаўторныя вырабы майстроў-рамеснікаў прынясуць вам сапраўдную асалоду і задавальненне!
На пляцоўцы “Шляхецкі праменад” адбудзецца канцэрт класічнай музыкі, выстава карцін лепшых мастакоў Гродзенскай вобласці. Кветкавая фея запросіць усіх жадаючых у цудоўны свет кветак на конкурс-выставу паміж арганізацыямі нашага горада і з удзелам свіслачан “Кветкавая феерыя” і ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў.
На гульнёвай пляцоўцы будуць прадстаўлены лепшыя гульнёва- забаўляльныя праграмы народных тэатраў гульні Гродзеншчыны, атракцыёны, гульні, якія былі характэрны для кірмашоў 18-19 вякоў.
Візітнай карткай Свіслацкага Успенскага кірмашу стануць 5 корчмаў, якія гасцінна адчыняць свае дзверы перад гасцямі свята. Тут вы з вялікім задавальненнем зможаце пачаставацца стравамі яўрэйскай, польскай і роднай беларускай кухні! На кірмашы будзе арганізаваны шырокі гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі – на любы густ!
Дарагія сябры! Зазірніце да нас на свята! Не пашкадуеце!
Даведкі па тэлефонах: (801513) 33482 – раённы метадычны цэнтр, 70258 – раённы Дом культуры.
Аргкамітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *