Журналісты — на варце парадку

Лента новостей

Незвычайна пачаўся працоўны дзень для супрацоўнікаў рэдакцыі “Бераставіцкай газеты” 19 красавіка. А ўсё менавіта таму, што зранку тут адбыўся “круглы стол” з удзелам старшага інспектара групы па грамадзянству і міграцыі Бераставіцкага РАУС Людмілы Уладзіміраўны Добка. Падчас мерапрыемства ішла гаворка аб патрабаваннях заканадаўства наконт распаўсюджвання інфармацыі рэкламнага характару аб працаўладкаванні і вучобе за мяжой, а таксама размяшчэння ў сродках масавай інфармацыі аб’яў шлюбных агенцтваў аб знаёмствах. Падчас “круглага стала” былі абмеркаваны некаторыя формы работы па ўзаемадзеянні органаў унутраных спраў і СМІ, вызначаны парадак рэагавання ў адпаведных выпадках.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *