Для зручнасці пакупнікоў

Лента новостей

Усе, хто прыходзіць у магазін «Прадукты-2», што ў Вялікай Бераставіцы, застаюцца прыемна ўражаны. І ёсць чаму здзівіцца: у гэтай гандлёвай кропцы вядзецца рамонт і рэканструкцыя, і ўжо цяпер тут стала больш светла і прасторна. З’явілася новае гандлёвае абсталяванне, у прыватнасці, адкрытыя маразільныя камеры для захоўвання рыбы і рыбнай прадукцыі, паўфабрыкатаў і інш. Кожны пакупнік можа сам выбраць неабходны яму прадукт.
Работы па абнаўленні гандлёвай залы, прыданні ёй больш сучаснага выгляду працягваецца. Будзе заменена на новую столь, усталююць сучаснае асвятленне…
А вось у магазіне «Культтавары» гарпасёлка пасля рэканструкцыі і мадэрнізацыі, што ідуць цяпер там, будзе адчынены магазін «Прадукты» з поўным самаабслугоўваннем. Будзе ўкаранёна камп’ютарная сістэма штрыхкадзіравання.
Усё гэта робіцца для зручнасці пакупнікоў.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *