Дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны заслужаным людзям краіны, у іх ліку і прадстаўнікі Бераставіччыны

Актуально Лента новостей

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў 26 студзеня дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.
У спісе ўзнагароджаных 68 чалавек. Гэта людзі, удастоеныя ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага і будаўнічага комплексаў, аховы навакольнага асяроддзя, адукацыі, гандлю і спорту, сродкаў масавай інфармацыі, мытных органаў, іншых сфер дзейнасці.
«Ваша праца праслаўляе і ўзвялічвае краіну, дапамагае пераадольваць цяжкасці, рабіць магчымым тое, што яшчэ ўчора здавалася непераадольным. Дзякуючы вам і мільёнам іншых працаўнікоў развіваецца наша краіна, багацейшым і больш камфортным становіцца жыццё беларусаў», — адзначыў прэм’ер-міністр у час урачыстай цырымоніі.
Медалямі «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана вялікая група работнікаў сельскай гаспадаркі.
(Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі Бераставіцкага раёна: Вікенцій Адамчук, галоўны заатэхнік СВК імя Варанецкага і Алена Анохіна, заатэхнік-селекцыянер РУСП “Масаляны” — заўвага рэдакцыі).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *