Дзень маці ў Бераставіцы

Лента новостей

IMG_0371 IMG_0382 IMG_0400 IMG_0435 IMG_0441 IMG_0449IMG_0453 IMG_0456 IMG_0459 IMG_0465 IMG_0466 IMG_0472 IMG_0475 IMG_0477 IMG_0490 IMG_0493 IMG_0496 IMG_0500 IMG_0501 IMG_0505 IMG_0508 IMG_0513 IMG_0525 IMG_0529 IMG_0532 IMG_0535 IMG_0540 IMG_0549 IMG_0451Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, сабрала 14 кастрычніка ў зале раённага Дома культуры прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва – нашых дарагіх матуль і бабуль.
З нагоды свята работнікамі культуры і самадзейнымі артыстамі Бераставіччыны быў падрыхтаваны цудоўны канцэрт, у час якога разам з песнямі прагучала шмат слоў павагі і ўдзячнасці жанчыне-маці за яе высакародную місію па нараджэнні і выхаванні дзяцей.
З прывітальным словам да жанчын, якія сабраліся ў зале, звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык. Міхаіл Віктаравіч падзякаваў усім жанчынам за дабрыню, цярпенне, любоў, якімі яны адорваюць сваіх блізкіх, за захаванне сямейнага ачага. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён перадаў тым маці, якія ўзялі на выхаванне прыёмных дзяцей.
Прачуленыя словы вядучых мерапрыемства і яркія, запамінальныя канцэртныя нумары стварылі ў зале па-сапраўднаму святочную і ўзнёслую атмасферу.
А яшчэ да пачатку канцэртнай праграмы святочны настрой жанчынам падарылі і валанцёры атрада “Добрае сэрца” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, якія на ўваходзе ў раённы Дом культуры правялі акцыю “Падары сваё сэрца маме”. Яны сустракалі жанчын цёплымі він­шавальнымі словамі і ўручалі зробленыя сваімі рукамі сэрцайкі-паштоўкі.
Яшчэ адным падарункам для жанчын стала выстава творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў “Мой падарунак для матулі”, якая размясцілася ў фае РДК. Створаныя дзіцячымі рукамі карціны выклікалі шчырае захапленне ў прысутных мам і бабуль, многія з іх знайшлі тут работы сваіх уласных дзяцей і ўнукаў. Выстава прыцягвала ўвагу наведвальнікаў як перад пачаткам канцэртнай праграмы, так і пасля завяршэння мерапрыемства.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтра



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *