Дзень «Зубраняці» ў лагеры «Юный следапыт» Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы

Летнее оздоровление Образование

Весела і цікава праводзяць час выхаванцы кругласутачнага лагера «Юный следапыт» Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы.

Праграма летніка насычана захапляльнымі мерапрыемствамі. Адзін дзень лагернай змены быў прысвечаны 50-годдзю НДЦ «Зубраня». З самага ранку ў атрадзе панавала атмасфера сяброўства, творчасці і пазітыву. Каманды развучвалі песню “З Днём нараджэння, «Зубраня!”, рыхтавалі віншаванні, прадумвалі рэквізіты і месцы здымак для відэароліка.

         І вось усе збіраюцца ў пакоі адпачынку для правядзення інфарм-хвілінкі “Зубраняці» голас звонкі”. Педагог-арганізатар знаёміць дзяцей з гісторыяй, традыцыямі і законамі цэнтра і прапануе адправіцца ў завочнае падарожжа па цэнтры.

         А старшакласнікі, якім пашчасціла вучыцца і адпачываць у лагеры “Зубраня” (Будніцкі Максім, Манцэвіч Анастасія, Канаева Алёна), ахвотна дзеляцца ўспамінамі, распавядаюць пра незабыўныя вячэрнія агеньчыкі, конкурсы,  гульні, а таксама расказваюць аб сяброўстве, якое захавалася і сёння.

         Пад кіраўніцтвам лідараў моладзевага руху  праведзена конкурсная праграма “Па старонках «Зубраняці», на якой выхаванцы змаглі паказаць свае веды па гісторыі, законам, традыцыям цэнтра, здолелі сабраць з «пазлаў» дэвізы атрадаў цэнтра “Зубраня” і моцна і прыгожа іх вымавілі. Сустрэча завяршылася выкананнем песні “З Днём нараджэння, «Зубраня!”. Затым усе адправіліся выкладваць сімвал віншаванне з 50-годдзем з яловых шышак, пяску і кветак і зрабілі фотаздымак на памяць.       

Алена Будніцкая, дырэктар лагера «Юный следапыт» Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *