Да 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа на Бераставіччыне пройдзе конкурс «Прыміце паклон ад нас, песняры…»

Лента новостей

Аддзел культуры райвыканкама і рэдакцыя “Бераставіцкай газеты” распачынаюць конкурс “Прыміце паклон ад нас, песняры…”, прысвечаны 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя, якія адчуваюць у сабе прагу да творчасці і па-сапраўднаму шануюць беларускае слова, беларускую літаратуру і яе славутых песняроў.
Кожны ўдзельнік можа прапанаваць верш, празаічны твор (апавяданне, эсэ…) ці малюнак альбо плакат, зразумела, прысвечаныя жыццю і творчасці паэтаў-юбіляраў. Літаратурныя работы павінны быць на беларускай мове і дасланы на адрас: г.п.В.Бераставіца, вул.Чырвонаармейская,4, Бераставіцкая цэнтральная раённая бібліятэка альбо г.п.Б.Бераставіца, вул.Савецкая, 13, рэдакцыя “Бераставіцкай газеты”, а таксама па электроннай пошце BG@mail.grodno.by ці berest-lib@tut.by з паметкай “на конкурс”да 10 кастрычніка 2012 года.
Конкурсныя работы пажадана суправадзіць інфармацыяй пра аўтара (прозвішча, імя, узрост, занятак, адрас, кантактныя тэлефоны).
Лепшыя творы будуць апублікаваны ў “Бераставіцкай газеце”, а таксама прагучаць у радыёпраграме “Навіны Бераставічыны”. Пераможцаў чакаюць прызы!
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *