Дажынкі ў СВК “Алекшыцы”


Дажынкі  – заўсёды  вялікае свята ў кожнай гаспадарцы. Гэта своеасаблівы радасны вынік напружанай плённай працы за цэлы год. У СВК “Алекшыцы” ва ўрачыстай абстаноўцы яно прайшло ў суботу.
У сельгаскааператыве былі распрацаваны ўмовы спаборніцтва на жніве. Па словах намесніка старшыні СВК “Алекшыцы” па ідэалагіічнай рабоце Ганны Міхаленка, асаблівасцю гэтай уборкі была бездакорная зладжаная работа ўсіх працаўнікоў.  Не было прастояў камбайнаў і машын, пра што паклапацілася інжынерная служба на чале з галоўным інжынерам  Мікалаем Фядотавым.  Збожжа было своечасова якасна ўбрана і прасушана.
Пераможцы спаборніцтва ўзнагароджаны прэміямі.  Уклад камбайнераў, вадзіцеляў і ўсіх тых,  хто ўнёс свой важкі ўклад у сёлетнюю ўборку, быў годна адзначаны. У іх гонар гучалі песні ў выкананні самадзейных артыстаў, для іх быў спечаны смачны каравай.
Маладым усюды ў нас дарога
Побач  са старэйшымі работнікамі на жніве старанна працуюць і маладыя. Яны ўзбагачаюць свае навыкі, прыкладваюць усе сілы, каб з кожным днём павялічваўся наш агульны каравай. Механізатары і вадзіцелі  маюць стымул – удзельнічаюць у спаборніцтве сярод маладых.
Па выніках уборкі з 26 ліпеня  па  2 жніўня  з самага лепшага боку паказалі сябе вадзіцелі СВК “Пархімаўцы” Аляксей Македон і Міхаіл Сазон, а таксама вадзіцель СВК “Малабераставіцкі элітгас” Аляксандр Хонцар. Яны ўзнагаро-джаны Па-дзячнымі пісьмамі райсельгасхарча і райкама прафсаюза  работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэміямі.
У вачах кожнага з гэтых маладых людзей мне прыемна было  ўбачыць агеньчык жыццярадаснасці і зацікаўленасці  ў выніках сваёй працы. Спадарожнічаюць ім бадзёрасць і добры настрой. Адзінае, на што наракаюць маладыя вадзіцелі, дык гэта на анамальнае надвор’е, на  гарачыню – у машынах жа няма такіх кандыцыянераў, як на камбайнах. Каб неяк кампенсаваць гэты недахоп у гаспадарках – акрамя каларыйнага і смачнага харчавання, усім працаўнікам на ўборцы выдаюць дадаткова па паўтаралітровай бутэльцы мінеральнай вады.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *