Год пачаўся ўдала

Лента новостей

Рост валавой прадукцыі на гэты год у РУСП “Масаляны” запланаваны – 13%. На два першыя месяцы была пастаўлена задача дасягнуць 5-працэнтнага росту. Але вынікі аказаліся значна лепшыя. Людзі пастараліся і план перавыканалі. А рост вытворчасці валавой прадукцыі дасягнуў 21%. Гэта радуе. Яе атрымана на 979,3 мільёна рублёў. Гэта на 121,9 мільёна рублёў больш, чым за 2 месяцы мінулага года.
У жывёлагадоўлі стаўка робіцца на выгадную сыравіну — малако. Яго за 2 месяцы атрымана 1045 тон. Гэта на 247 тон больш, чым за адпаведны мінулагодні перыяд. Узрос надой на карову і дасягнуў 1230 кілаграмаў. Прыбаўка склала 125 кілаграмаў. Узрасла і валавая прывага буйной рагатай жывёлы і дасягнула 80 тон (плюс 3 тоны). Павялічылася і сярэднясутачная прывага – 768 грамаў (плюс 29 грамаў).
Паспяховае вядзенне сельскагаспадарчай вытворчасці не застаецца незаўважаным на ўзроўні раёна і вобласці. У РУСП “Масаляны” едуць вучыцца перадавому вопыту з іншых гаспадарак Гродзеншчыны.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *