Вёску любіць трэба

Лента новостей

IMG_0020Каб жыць у вёсцы, яе трэба любіць, адчуваць асалоду ад велічнага ўзыходу сонца, бліскучых россыпаў расы на траве, гучнага крыку пеўня на падворку, цёплага дыхання ўласнай кароўкі ў хляве… Нядаўна мне давялося працягнуць цікавыя знаёмствы з вясковымі жанчынамі, кожнае з якіх, як падарунак, таму што вучыць нас цаніць простыя жыццёвыя радасці.
Як і спрадвеку, “слабы пол”, жанчына ў вёсцы і зараз – не толькі прыгожая яе палова, але і сапраўдны моцны падмурак. Яна не толькі клапоціцца пра мужа, дзяцей, сям’ю, падтрымлівае агеньчык цёплага дамашняга ачага, але і аддана праяўляе сябе на працы, умацоўвае агульны дабрабыт. Лёс вясковых жанчын і ў наш час цяжэйшы, чым гарадскіх. Акрамя таго, што яны “выкладваюцца на рабоце”, дык яшчэ трымаюць жывёлу, шчыруюць на прысядзібных участках.
У пашане сярод сяльчанак зараз добрая адукацыя. Гэта адзін з прыярытэтаў сучаснага вірлівага жыцця. Бухгалтар па аўтатранспарту СВК “Макараўцы” Наталля Рудая – па спецыяльнасці эканаміст-менеджар, закончы­ла Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. Яна мясцовая, муж яе механізатар, таму вырашылі застацца ў родных ціхіх маляўнічых мясцінах, а не шукаць шчасця ў шумным горадзе, тым больш, што сельгаскааператыў вельмі гэтаму паспрыяў – даў жыллё. У доме з выгодамі падрастаюць два хлопчыкі – адзін ходзіць у садзік, другі ў школу. Работа бухгалтара Наталлі падабаецца. У яе абавязкі ўваходзіць улік расходу паліва, налічэнне зарплаты вадзіцелям гаспадаркі.
Загадчык склада запчастак Га­ліна Балюк разам з галоўным інжынерам Вячаславам Мілян­кевічам стараецца, каб пастаянна былі патрэбныя запчасткі, і тэхніка своечасова рамантавалася. Ад іх сумеснай работы залежыць, ці ў час выйдуць магутныя трактары і камбайны ў поле, ці не падвядуць у напружаную пару. Галіна Станіславаўна – шматдзетная маці, у яе трое ўжо дарослых дзяцей. А галоўны клопат зараз – выкуп дома, які прадаставіла сям’і гаспадарка. Сума немалая, і з сямейнага бюджэту кожны месяц трэба выдаткоўваць вызначаную частку на гэтую патрэбу. Але важна тое, гаворыць жанчына, што дом стане ўжо ўласны. Хутка прыйдзе лета, і падворак будзе патанаць у яркіх кветках.
Бухгалтар машынна-трактарнага парка Наталля Жэлянгоўская вя­дзе налічэнне зарплаты, перадачу тэхнікі. У яе ўжо склалася дынастыя – дачка закончыла Гродзенскі аграрны ўніверсітэт і працуе ў СВК “Макараўцы”. У вольны час, якога так няшмат, Наталля Васільеўна любіць вырошчваць кветкі, займацца вязаннем.
А загадчык склада будматэ­рыялаў Генрыка Панасюк займаецца выдачай матэрыялаў, складае справаздачы. Яна таксама зараз выкупляе дом. Ёсць у гэтай сяльчанкі і любімы занятак – яна ўмее прыгожа шыць. Сяброўкі з павагай расказваюць пра яе адмысловае майстэрства, якое даецца далёка не кожнаму…

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *