Вольная барацьба

Лента новостей

Упершыню праведзеная 12-14 лістапада ў Бабруйску адкрытая спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь на прызы сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Сяргея Ліштвана—гэта прэстыжныя рэспубліканскія спаборніцтвы, якія сабралі мацнейшых юных барцоў краіны 1995-1996 гадоў нараджэння. І бераставіцкія спартсмены паказалі там сябе дастойна. Каманда дзяўчат ДЮСШ аддзела адукацыі заняла 4-е месца сярод 26 каманд-удзельніц. У асабістым заліку прызавыя месцы заваявалі Аксана Каспярчук (2-е месца), Вераніка Эйсмант (3-е месца) і Яна Дырында (3-е месца). Сярод юнакоў вызначыўся выхаванец ДЮСШ аддзела адукацыі Максім Жалудок, які стаў пятым у сваёй вагавой катэгорыі.
Удзельнічалі ў спартакіядзе і дзве прадстаўніцы гэтага ўзросту ад ДЮСШ прафсаюзаў. Гэта сёстры Сабіна і Паліна Цан. Дзяўчаты выступілі выдатна: Сабіна стала першай (!) у сваёй вазе, а Паліна—пятай.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *