Валанцёрскі рух “Крок насустрач” развіваецца ў Бераставіцкім раёне

Лента новостей

Валанцёрства – гэта такі грамадскі рух, які дапамагае чалавеку ўзняцца над уласнымі праблемамі і ўбачыць беды і клопаты другіх людзей, зразумець іх і зрабіць крок насустрач, каб падарыць ім радасць, надзею і душэўную цеплыню.
З мэтай аказання дапамогі адзінокім людзям, а таксама прыцягнення моладзі да сацыяльна значымай дзейнасці, развіцця валанцёрскага руху Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа пачалі рэалізацыю праекта “Крок насустрач”.
Праект накіраваны на аказанне дапамогі пацыентам бальніц сястрынскага догляду, людзям, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, у аддзяленнях кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.
З ліку актывістаў пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” ужо сфарміраваны валанцёрскія групы, якія замацаваны за падшэфнымі ўстановамі, прайшоў абласны семінар з мэтай навучання валанцёраў навыкам зносін і догляду за пацыентамі спецыялізаваных медыцынскіх і сацыяльных устаноў.
Як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама А.У.Ігнатовіч, на тэрыторыі нашага раёна таксама арганізаваны чатыры валанцёрскія групы, якія пачнуць сваю работу ў наступных установах: Макаравецкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў – валанцёры Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя і НПК “Макараўскі дзіцячы сад – СШ”, Эйсмантаўская бальніца сястрынскага догляду – валанцёрская група Малабераставіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя перапрацоўчай прамысловасці, Алекшыцкая ўчастковая бальніца – валанцёры Алекшыцкай СШ. Кіраўнікамі валанцёрскіх груп прызначаны сакратары пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” гэтых навучальных устаноў.
У планах валанцёраў і індывідуальная работа са сваімі падшэфнымі: прагулкі на свежым паветры, чытанне газет, часопісаў, кніг, і арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў, віншаванне са святамі, гуманітарная дапамога, уборка тэрыторыі і правя-дзенне суботнікаў.
Раз у паўгода валанцёрскія групы будуць збірацца на семінары, “круглыя сталы” па абмену вопытам работы, каб удасканаліць свае ўменні.
У рамках працоўнага семестра “Лета — 2011” для работы ў сацыяльнай медыцынскай установе “Макаравецкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў адкрытага тыпу” будзе сфарміраваны валанцёрскі студэнцкі атрад.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *