Бульба–каштоўная культура

Лента новостей

Бульба–каштоўная культура, сапраўды наш другі хлеб. З кожным годам яе гатункаў становіцца ўсё больш. Набывае папулярнасць спецыяльная доўгая для прыгатавання ў рэстаранах, яе падаюць на стол смажаную ў выглядзе саломкі. А рэнтабельнасць перапрацоўкі бульбы ў чыпсы б’е ўсе рэкорды, справа такая вельмі выгадная.
У нашым раёне павялічаны плошчы пад бульбу. Калі ў 2010-ым годзе пад гэтую культуру было адведзена 270 гектараў, дык у 2011-м будзе–320.
Узраслі патрабаванні да захоўвання клубняў. Бульбу забаронена захоўваць у буртах. У нашым раёне такой практыкі зараз няма. У тыпавых сховішчах размешчана 3365 тон, у прыстасаваных памяшканнях–296 тон. Ва ўсіх гаспадарках перабралі бульбу, стараюцца захаваць ураджай.

Падрыхтавала Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *