Более четырех тысяч журналов из фонда Национальной библиотеки стали доступны онлайн

Культура Лента новостей

У бібліятэку па кліках

Нацыянальная бібліятэка працягвае адкрываць анлайн свае фонды. На мінулым ты­дні новымі выданнямі папоўнілася электрон­ная калекцыя «Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919—1939 гг.». Віртуальны рэсурс, паведамляе nlb.by, змяшчае 270 найменняў беларускіх ­перыядычных выданняў і выданняў, якія ­выходзілі на тэры­торыі БССР і Заходняй Беларусі з 1919 па 1939 год. Гэта больш за чатыры тысячы нумароў, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё краіны ў міжваенны перыяд, піша sb.by.

Як выглядаў Дом Урада і Цэнтральны Дом селяніна ў Мінску? Дзе і калі з’явіўся першы дзяржаўны рыбаводны завод БССР? Якое надвор’е было ў беларускіх гарадах? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў часопісах рэсурсу. Яны выдатна паказваюць, як жылі і пра што турбаваліся беларусы сто гадоў таму.

Для зручнасці карыстальнікаў дакументы структураваны па тэматычных рубрыках: адукацыя і выхаванне, мастацтва, ахова здароўя і медыцынскія навукі, палітыка і грамадства, рэлігіязнаўства, будаўніцтва, транспарт, эканоміка і іншыя. Асобнае месца ў рэсурсе займаюць часопісы, прысвечаныя літаратурнай і літаратуразнаўчай тэматыцы. Што важна, у электроннай калекцыі змешчаны не толькі выданні, якія выходзілі з пэўнай перыядычнасцю, але і тыя, што выдаваліся аднакратна або нерэгулярна. Аўтары праекта ўпэўнены, што ён будзе цікавы даследчыкам у галіне гісторыі, педагогікі, эканомікі, медыцыны, супрацоўнікам бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

www.sb.by


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *