Бераставіччына далучылася да Еўрапейскіх дзён спадчыны

Лента новостей

Еўрапейскія дні спадчыны – сумесная ініцыятыва Савета Еўропы і Еўрапейскай камісіі. Гэта цэлы шэраг культурных мерапрыемстваў, якія право-дзяцца ў верасні ў 50 дзяржавах, падпісаўшых Еўрапейскую культурную канвенцыю. Беларусь – у іх ліку. Еўрапейскія дні спадчыны праводзяцца ў нас з 1993 года. У гэтым годзе іх дэвіз – «Мастацтва дзяліцца». Шэраг культурных мерапрыемстваў на Бераставіччыне таксама адбыўся ў рамках гэтай міжнароднай акцыі.

Так, аддзелам па правядзенні мерапрыемстваў і развіцці народнай творчасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці была арганізавана пазнавальна-гульнявая праграма «Гульні і танцы народаў Еўропы», а таксама флэш-моб з элементамі еўрапейскіх танцаў. Актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў прынялі ўдзельнікі харэаграфічнага гуртка «Вясёлы абцасік». Юныя танцоры з вялікай цікавасцю прымералі на сябе новыя вобразы, падхапілі рух флэш-мобу і апынуліся на адной танцавальнай хвалі.
***
Бясспрэчным з’яўляецца факт, што ў апошні час павялічваецца зацікаўленасць жыхароў да вывучэння роднай беларускай мовы. Але мала хто ведае, што ў Беларусі існуюць бясплатныя курсы беларускай мовы, якія называюцца “Мова Нанова”. Заняткі гэтых курсаў прайшлі і ў музеі Вавёркі. Акрамя супрацоўнікаў музея, на іх завіталі і іншыя жыхары Бераставіцы, якія шануюць беларускую мову і маюць жаданне ведаць яе больш дасканала. Заняткі прайшлі ў інтэрактыўнай форме, цікава і запамінальна. Іх правялі выкладчыкі навучальных устаноў горада Гродна.

Да друку падрыхтавала
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *