Бераставіччына далучылася да акцыі “Купалаўскі дзень на Гродзеншчыне”

Актуально Культура Лента новостей

7 ліпеня споўнілася 139 год з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, драматурга і перакладчыка – Янкі Купалы. З гэтай нагоды была праведзена бібліятэчная акцыя “Купалаўскі дзень на Гродзеншчыне”, падчас якой з вуснаў чытачоў розных узростаў прагучалі вершы знакамітага песняра, былі арганізаваны тэматычныя выставы, прысвечаныя творчасці класіка беларускай літаратуры. Бібліятэкі Бераставіцкага раёна таксама далучыліся да абласной акцыі.

Народжаны на Купалле, паэт узяў сабе псеўданім Янка Купала па назве свята. Згодна з прыкметамі, калі ў ноч на Івана Купалу распускаецца кветка папараці, то чалавек, які знайшоў яе, здабывае духоўнае і матэрыяльнае багацце. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (сапраўднае прозвішча аўтара) хацеў стаць для чытачоў такой шчаслівай кветкай. І яго жаданне збылося. Янка Купала – самы пераводзімы ў свеце айчынны паэт. Творчасць славутага песняра параўноўваюць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, а на яго вершы і да гэтага часу пішуць музыку.

Дзіцячая бібліятэка

Мерапрыемствы ў рамках Купалаўскага дня адбыліся на Бераставіччыне ў розных формах. У асноўным, праводзіліся паэтычныя чытанні вершаў Янкі Купалы, падчас якіх былі агучаны найбольш папулярныя і вядомыя творы паэта. Напрыклад, у раённай бібліятэцы імя Восіпа Кавалеўскага прайшлі паэтычныя эцюды “Вобразы мілыя роднага краю”, а ў філіялах «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» і «Алекшыцкая сельская бібліятэка» – акцыя «Чытаем разам творы Янкі Купалы». Бібліятэкары, а таксама дарослыя і юныя чытачы, уголас чыталі  вершаваныя радкі знакамітага на ўвесь свет паэта.

Дзіцячая бібліятэка

Кніжныя агляды і тэматычныя выставы па творчасці песняра адбыліся ў філіялах «Дзіцячая бібліятэка», «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка», «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» і «Пагранічная сельская бібліятэка».

У дзень нараджэння беларускага песняра бібліятэкары рэкамендавалі яго творы чытачам таксама і падчас  падворнага абыходу.

Святлана Ганчарова. Фота прадастаўлена Бераставіцкай раённай бібліятэкай

Падчас  падворнага абыходу (Алекшыцкая сельская бібліятэка)
Алекшыцкая сельская бібліятэка
Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка
Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка
Пагранічная сельская бібліятэка
У раённай бібліятэцы імя Восіпа Кавалеўскага


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *