Бераставіцкі раён прадставілі годна

Лента новостей

Як паведаміў раённы ваенны камісар С.У.Гішман, з 28 верасня па 22 кастрычніка на базе 6-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады г.Гродна праходзілі ваенныя зборы па абслугоўванню тэхнікі НЗ (недатыкальны запас).
Зборы праводзіліся ў адпаведнасці з загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 13.01.2010 г. №10 “Аб правядзенні ваенных збораў у 2010 годзе і задачах па іх забеспячэнню”.
З Бераставіцкага раёна на зборы былі накіраваны 6 ваеннаабавязаных запасу (Ч.А.Ігнатовіч, УА “Малабераставіцкі дзяржаўны пра-фесійны ліцэй перапрацоўчай прамысловасці”; А.Я.Грышкевіч і І.М.Карпуць, “Бераставіцкі масласырзавод” філіял ААТ “Малочны Мір”; В.Я.Смалей, ПУП “ВЕСТ ГЕЙТ”; С.Ю.Шлык, ААТ “Бераставіцкая ПМК-141”; С.У.Крысеня, ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка”).
Падчас збораў ваеннаабавязаныя займаліся абслугоўваннем ваеннай тэхнікі, аднаўлялі свае навыкі армейскай службы, знаёміліся з новымі ўзорамі ваеннай тэхнікі, якая прымаецца цяпер на ўзбраенне.
Прадстаўнікі нашага раёна зарэкамендавалі сябе дысцыплінаванымі і добрасумленнымі ваеннаслужачымі, паказалі высокі ўзровень прафе-сійнай падрыхтоўкі і поўнасцю засвоілі праграму ваенных збораў.
Ад кіраўніцтва ваеннай часці, дзе праходзілі зборы, у раённы ваенны камісарыят былі накіраваны характарыстыкі і падзякі нашым землякам. Раённы ваенны камісар асабіста падзякаваў удзельнікам ваенных збораў за тое, што годна прадставілі раён.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *