Бераставіцкія школьнікі пабывалі на галоўнай ёлцы краіны

Лента новостей

27 снежня ў Палацы Рэспублікі прайшла дабрачынная навагодняя ёлка з удзелам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Яна сабрала больш за 2 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў Беларусі, якія сваёй настойлівай працай і выдатнай вучобай заслужылі права прысутнічаць на гэтай урачыстасці. Сярод іх былі і два прадстаўнікі Бераставіцкага раёна: Павел Буры з Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы і вучань Алекшыцкай сярэдняй школы Мікалай Прыходзька. Мы папрасілі хлопчыкаў падзяліцца сваімі ўражаннямі аб прайшоўшым мерапрыемстве.

Павел Буры:

— Я з хваляваннем чакаў паездкі ў Мінск, адчуваў адказнасць і гонар за права прадстаўляць наш раён на галоўнай ёлцы краіны. Два дні, якія мы правялі ў Мінску, былі насычаны яркімі ўражаннямі. Вельмі спадабаўся паход у Беларускі дзяржаўны цырк, прадстаўленне, якое мы там паглядзелі. Але вядома ж, галоўная падзея – сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі. Удалося пабачыць яго вельмі блізка, ён праходзіў каля мяне зусім побач. Запомнілася яго выступленне, пажаданне нам быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.

Мікалай Прыходзька:

— Гэта было цудоўнае свята, сапраўдны навагодні падарунак для тых, хто прымаў у ім удзел. Мяне вельмі ўразіў Палац Рэспублікі – велічны і прыгожы, увесь у агнях, цікавым было і навагодняе прадстаўленне. Больш за ўсё ўражанняў засталося пасля выступлення Аляксандра Лукашэнкі, ён сказаў, што таксама з нецярпеннем чакае навагодніх святаў і яму прыемна дарыць падарункі дзецям. Дарэчы, падарункі, якія мы атрымалі на галоўнай ёлцы краіны, таксама вельмі парадавалі. Дадому мы вярнуліся з масай незабыўных уражанняў і новымі знаёмствамі.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *