Бераставіцкія артысты сталі лаўрэатамі

Лента новостей

Дыпломы лаўрэатаў 3-й ступені прывезлі з вобласці і нашы ўдзельнікі агляду-конкурсу выканаўцаў размоўнага жанру муж і жонка з Малых Эйсмантаў Тадэвуш Міхайлавіч і Алена Антонаўна Валіцкія ў намінацыі “камедыйна-сатырычныя творы”, а таксама юная ўдзельніца ўзорнага дзіцячага тэатральнага калектыву “Сонейка” Малабераставіцкага ЦДК Алена Аўдзітоўская ў намінацыі “інсцэніроўка празаічнага твора”. Ала Уладзіміраўна Філон, наведвальніца клуба творчых людзей РДК, адзначана дыпломам удзельніка ў намінацыі “паэзія”. Нашы артысты выступілі на абласной сцэне ярка і адметна. Асабліва ўразіла і членаў журы, і гледачоў яскравае, самабытнае выкананне байкі ўласнага сачынення ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці Пыхоўчыцкага Дома сацыяльна-культурных паслуг Валіцкімі. Яны проста пакарылі ўсіх сваёй эмацыянальнасцю і шчырасцю!

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *