«Бераставіцкая газета» адзначыла 70-гадовы юбілей

Актуально Лента новостей

IMG_0084 IMG_0087 IMG_0106 IMG_0108 IMG_0113 IMG_0143 IMG_0148 IMG_0151 IMG_0163 IMG_0180 IMG_0184 IMG_0188 IMG_0204 IMG_0227 IMG_0238 IMG_0239 IMG_0245 IMG_0249 IMG_0268 IMG_0275 IMG_0319 IMG_0329 IMG_0332Сямідзесяцігадовы юбілей “Бераставіцкай газеты” ўрачыста быў адзначаны ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры. На свята прыйшлі не толькі цяперашнія супрацоўнікі рэдакцыі, але і ветэраны – тыя, хто аддаў нямала гадоў высакароднай працы ў раённай газеце. У зале сабраліся кіраўнікі раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, нашы пазаштатныя аўтары, а таксама тыя, хто любіць “раёнку” і выпісвае яе на працягу многіх гадоў.
З вялікай увагай і зацікаў­ленасцю ўдзельнікі мерапрыемства прагледзелі слайд-фільм. На экране прамільгнулі сцэны з летапісу раённай газеты, называліся імёны і паказваліся фотаздымкі тых, хто доўгі час працаваў у газеце, супрацоўнічаў з ёю.
Уклад сённяшніх работнікаў газеты ў агульную справу быў адзначаны Ганаровымі граматамі, Граматамі і Падзячнымі пісьмамі. За высокае прафесійнае майстэрства, аператыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей бераставіцкага краю на старонках “Бераставіцкай газеты” і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання раённай газеты група супрацоўнікаў рэдакцыі была ўзнагароджана Граматамі раённага выканаўчага камітэта, якія ўручыў старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч. Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё сродкаў масавай інфармацыі Гродзеншчыны ўручыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Вя­часлаў Апа­новіч. Па­дзячнымі пісьмамі за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, аса­бісты ўклад у працэс пад­рыхтоўкі і выпуску газеты і ў сувязі з 70-годдзем узнагародзіла групу супрацоўнікаў галоўны рэдактар выдання Зінаіда Самкова.
Старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Мікалай Лазко ўручыў Ганаровую грамату раённай арганізацыі за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем газеты старшыні пярвічнай арганізацыі Алене Рыжко.
А былыя супра­цоўнікі газеты з нагоды юбілею атрымалі памятныя падарункі. Ад імя іх выступіў Яўген Болбат, які 30 гадоў узначальваў раённую газету. Ён падкрэсліў тую важную ролю, якую ваконвае газета ў інфармаванні і выхаванні людзей і пажадаў цяперашнім супрацоўнікам працягваць добрыя традыцыі, удасканальваць сваё прафесійнае майстэрства, каб і надалей газета верай і праўдай служыла людзям.
Сваімі ўспамінамі аб першых гадах работы рэдактарам раённага радыёвяшчання падзяліўся з прысутнымі Мікалай Пацэнка. Дзякуючы яго артыкулам у газеце чытачы мелі магчымасць даведацца шмат цікавага з жыцця знакамітых людзей Бераставіччыны, якія з’яўляюцца гонарам нашага краю.
Ад пазаштатных аўтараў выступіла мясцовая паэтэса Святлана Пракопік. Яна прачытала свой верш, прысвечаны 70-гадоваму юбілею газеты.
Цёплыя словы ў адрас кіраўніка рэдакцыі Зінаіды Самковай выказала яе калега з Зэльвы Клаўдзія Крэчка. Яна пажадала ўсяму калектыву творчасці, натхнення, пошуку но­вых форм работы з чытачамі, чытацкага прызнання, плённай працы і дабрабыту.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Апановіч уручыў калектыву рэдакцыі сертыфікат на 15 мільёнаў рублёў.
Шчырыя словы выказаў у адрас рэдакцыі газеты дырэктар Гродзенскай друкарні Пётр Мітрафанаў. Ён выказаў задавальненне ад супрацоўніцтва з нашай газетай і адзначыў высокі ўзровень дзелавых адносін, якія склаліся паміж партнёрамі ў апошнія гады. Дарэчы, Пётр Пятровіч – наш зямляк, яго маладыя гады прайшлі ў Пагранічным, таму лёс “Бераставіцкай газеты” яму асабліва дарагі.
Галоўны рэдактар Зінаіда Самкова ў сваёй прамове па­дзякавала кіраўніцтву раёна за матэрыяльную падтрымку і ўзаемаразуменне. Словы ўдзячнасці яна выказала ўсяму свайму калектыву, без якога немагчыма ўявіць выпуск газеты, а таксама чытачам – надзейным і верным сябрам “раёнкі”. Словы павагі прагучалі з вуснаў кіраўніка таксама ў адрас тых, хто на працягу доўгіх гадоў працаваў у газеце.
Падчас мерапрыемства быў праведзены розыгрыш прызоў – сертыфікатаў на паўгадавую і квартальную падпіску на газету.
Калектыў рэдакцыі выказвае шчырую ўдзячнасць усім тым, хто дапамагаў у арганізацыі свята, за памятныя падарункі з нагоды юбілею: кіраўнікам сельгас­кааператываў і прад­прыемстваў СВК “Алекшыцы”, “Малабераставіцкі элітгас”, імя Варанецкага, “Масаляны”, “Цецяроўка”, “Макараўцы”, “Агра­Мір”, “Стары Дворац”, кіраў­нікам арганізацый і ўстаноў раёна, а таксама індывідуальным прадпрымальнікам Сяргею Болбату, Сяргею Зэшуту, Андрэю Горбачу, Юрыю Пятручаку, Мікалаю Карпуцю. Супрацоўнікі газеты ўдзячны калектывам раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці, раённага Дома культуры, работнікам устаноў культуры і ўдзельнікам мастацкай самадзейнасці, якія прымалі ўдзел у канцэртнай праграме, і вядучым Паўлу Каржанеўскаму і Аляксандры Міцкевіч.
Сяргей Хілюта,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *