“Беларусь — дзяржава для народа”

Лента новостей

14Беларусь перажывае асаблівы палітычны момант. Мы выбіраем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і нам неабыякава будучае нашай краіны. Размова на гэту тэму ішла ў інтэграванай сельскай бібліятэцы з вучнямі  Паплаўскага ясляў-сада-базавай школы.

“Беларусь — дзяржава для народа” – назва вуснага часопіса, які быў прапанаваны вучням старэйшых класаў. Першую старонку часопіса пад назвай “Наша краіна” адкрыла дырэктар школы Алена Каламеец, якая расказала, вучням пра тое, што кожная краіна мае сваё дзяржаўнае ўпарадкаванне і свой урад, што Беларусь – рэспубліка, а прэзідэнт выбіраецца народам на вызначаны тэрмін. Яна пазнаёміла вучняў з прававой асновай выбарчай сістэмы. А потым старшакласнікі здзейснілі падарожжа па дзіцячым прававым сайце.
“Галасуем за будучае незалежнай Беларусі” – другая старонка вуснага часопіса. Вучні даведаліся, што выбарчая кампанія ў рэспубліцы праходзіць у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. 11 кастрычніка беларусы будуць выбіраць Прэзідэнта сваёй краіны, на якога Канстытуцыяй ускладаецца вялікая адказнасць – выступаць гарантам правоў і свабодаў грамадзян.
Увазе юных чытачоў была прапанавана кніжная тэматычная выстава “Беларусь перад выбарам”, дзе школьнікі змаглі бліжэй пазнаёміцца з кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх выбарчымі праграмамі.
Напрыканцы сустрэчы падлеткі выказалі сваю думку. Вось што, напрыклад, паведаміла вучаніца 9 класа Анжаліка Гурская, член БРСМ: “Я чытаю навіны выбарчай кампаніі, цікаўлюся інфармацыяй аб кандыдатах. Мы часта абмяркоўваем гэтую тэму з сябрамі, у кругу сям’і. Сённяшнія дзеці ў недалёкай будучыні стануць грамадзянамі сваёй краіны, а таму іх якаснае навучанне і выхаванне – абавязковыя ўмовы цывілізаванага развіцця грамадства”.
Мерапрыемства дало магчымасць школьнікам папоўніць свае веды па выбарчаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Будучае краіны ў нашых руках. Ад выбару дарослых залежыць будучае дзяцей. Давайце зробім правільны выбар!
Таццяна Клімовіч, бібліятэкар Паплаўскага ясляў-сада —
базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *