Атрымалі пашпарты напярэдадні прафесійнага свята службы па грамадзянству і міграцыі

Лента новостей

17 снежня супрацоўнікі службы па грамадзянству і міграцыі адзначаюць 91 гадавіну ўтварэння сваёй службы, з якой даводзіцца сутыкацца кожнаму з нас. Штогод 3500-4000 чалавек звяртаюцца ў групу па грамадзянству і міграцыі Бераставіцкага РАУС: тут выдаюць і мяняюць пашпарты, рэгіструюць грамадзян па месцы жыхарства, выдаюць дазволы на часовае прабыванне, пастаяннае і часовае пражываннне замежных грамадзян, афармляюць разнастайныя дакументы і даведкі.
Напярэдадні прафесійнага свята, 15 снежня, у зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама прайшло мерапрыемства, на якое былі запрошаны маладыя людзі, якім нядаўна споўнілася 16 гадоў, каб ва ўрачыстай абстаноўцы яны маглі атрымаць свой галоўны дакумент.
Старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Люд-міла Добка расказала аб дзейнасці сваёй службы, прадэманстравала ўзоры ранейшых пашпартоў, запрасіла маладых людзей да паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.
Пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь былі ўручаны вучням Вялікабераставіцкай СШ Івану Міцкевічу, Таццяне Вырва і Вользе Жыцкай.
У дадатак да свайго галоўнага дакумента маладыя людзі атрымалі невялікія памятныя падарункі ад раённага камітэта БРСМ, якія ім ўручыла першы сакратар Святлана Ваўчок.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *