Антон Кулісевіч віншуе жыхароў Бераставіцкага раёна з 75-годдзем яго заснавання

Актуально Лента новостей

Дарагія бераставічане!

Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў горача і сардэчна віншую ўсіх са святам – 75-годдзем заснавання Бераставіцкага раёна.

Наша родная Бераставіччына заслугоўвае шчырага захаплення і любові. Яе гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй беларускага народа.

За ўсе дзесяцігоддзі, якія мінулі з дня заснавання раёна, наша зямля перажыла і цяжкія гады пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі, і інтэнсіўны ўздым эканамічнага і культурнага развіцця.

Сёння Бераставіцкі раён – гэта сучасны рэгіён Рэспублікі Беларусь, а жыхары яго – цудоўны і шчырыя людзі, здольныя вырашаць любыя задачы, пастаўленыя дзяржавай.

Наша малая Радзіма з кожным годам развіваецца і прыгажэе. На сучасным этапе Бераставіччына з’яўляецца адным з высокаразвітых сельскагаспадарчых рэгіёнаў вобласці. Сельская гаспадарка з’яўляецца асноўнай галіной і займае больш за 70% у агульнай структуры вытворчасці. Раён неаднаразова выходзіў пераможцам у рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё і культурнае жыццё раёна знаходзіцца ў пастаяннай дынаміцы.

Развіваецца транспарт і сувязь, будаўніцтва і сфера паслуг. Значнае месца займае ахова здароўя, адукацыя і культура.

Раён праслаўлялі і праслаўляюць людзі, якія з’яўляюцца нашым асноўным багаццем. Береставіччына дала краіне вельмі шмат выдатных і знакамітых асоб.

Паважаныя ветэраны працы!

Нізкі паклон вам за вашы поспехі, за ўменне асабістым прыкладам натхніць землякоў на добрыя справы!

Упэўнены, што лепшыя традыцыі Бераставіччыны прымножыць маладое пакаленне і зробіць наш край яшчэ больш багацейшым, квітнеючым і прыгажэйшым.

Паважаныя землякі! Дзякуй вам за любоў да роднага краю, за ўдзел у яго лёсе, за беражлівыя адносіны да гісторыі.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, светлага святочнага настрою, шчасця і дабрабыту ў кожным доме і ў кожнай сям’і, далейшых поспехаў у працы на карысць нашай Айчыны!

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Антон Кулісевіч



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *